Знайсці
12.03.2024 / 17:1534РусŁacБел

Дырэктарку «Белсата» звольнілі пасля 17 гадоў працы

Пра сваё звальненне датуль нязменная дырэктарка тэлеканала «Белсат» Агнешка Рамашэўска паведаміла на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Агнешка Рамашэўская-Гузы, фота Белсат

Паводле ўжо былой дырэктаркі, яе звольнілі пасля 17 гадоў працы на «Белсаце» і 32 гадоў працы на Польскім тэлебачанні. Пры гэтым ёй нібыта спярша прапанавалі звольніцца па ўласным жаданні і «з залатым парашутам», то-бок на вельмі добрых умовах, але жанчына на гэта не пагадзілася.

Што да будучыні «Белсата», то ягоны бюджэт, па словах Агнешкі Рамашэўскай, будзе па рашэнні МЗС зменшаны на 47%, а расейскамоўныя праграмы з канала будуць перададзеныя каналу TVP World. Былая дырэктарка «Белсата» лічыць гэта памылкай, бо справа прасоўвання праўдзівай інфармацыі на ўсход ад гэтага, на яе думку, страціць. 

Чытайце таксама:

Дырэктарка «Белсата» патлумачыла, што азначае скарачэнне фінансавання тэлеканала 

Дырэктарка «Белсата»: Бюджэт тэлеканала скарачаецца амаль удвая

За кратамі знаходзіцца 17 супрацоўнікаў Белсата — дырэктарка тэлеканала

У кіраўніцы «Белсата» і яе намеснікаў узніклі праблемы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
18
Панылы сорам
13
Ха-ха
7
Ого
6
Сумна
15
Абуральна
18
1
Рэаліст/адказаць/
13.03.2024
Вы будзеце сьмяяцца але я ніколі не глядзеў гэты канал. 
0
Панадусім/адказаць/
13.03.2024
Дзякуй той, цяпер будзем мутузіць гэнага, каб рабіў як трэба!
0
кадры вырашаюць усё/адказаць/
15.03.2024
можа новае кирауництва Белсату возьме яе у Надзорчую Раду. Яна мае вяликае дасвядченне.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031