Знайсці
12.03.2024 / 16:096РусŁacБел

Стваральнікі сістэмы сачэння за беларусамі адкрылі ў Мінску рэстаран, які назвалі з адсылкай да Оруэла

Яны вялі сумесны бізнэс з Аляксеем Алексіным і Кіраўніцтвам справамі Лукашэнкі пры Шэймане.

«Мінскі капучынатар» выявіў, што мінскім рэстаранам «Animal Farm» валодаюць сузаснавальнікі «Сінэзіс».

«Сінэзіс» распрацавала сістэму распазнавання твараў Kipod, на аснове якой беларускія ўлады замовілі ў кампаніі распрацоўку «Рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі». У 2020 годзе гэтая сістэма прымянялася для ідэнтыфікацыі пратэстоўцаў. Вядомы як мінімум адзін публічны кейс выкарыстання сістэмы ў рэпрэсіях — затрыманне актывіста-анархіста Міколы Дзядка. Пасля падзей 2020 года кампанія і яе сузаснавальнік Аляксандр Шатроў патрапілі пад міжнародныя санкцыі. У 2023 годзе яны прайгралі суды ў ЕС, дзе спрабавалі аспрэчыць рашэнні па санкцыях.

Рэстаран належыць кампаніі «Ору Эл», якой валодаюць два чалавекі — Дзмітрый Швядко і Пётр Шатроў.

Дзмітрый Швядко — фігуруе ў шэрагу кампаній групы «Сінэзіс» як саўладальнік або дырэктар.

Пётр Шатроў — брат Аляксандра Шатрова, таксама ўдзельнічаў у заснаванні і кіраванні «Сінэзісам».

Дарэчы сам Аляксандр Шатроў — былы саўладальнік рэстарана.

«Сінэзіс» і Шатроў таксама звязаны з набліжаным да Лукашэнкі бізнэсоўцам — Аляксеем Алексіным. І размова не пра прывідныя сувязі — кампаніі Алексіна і яго жонка ўваходзілі ў склад уладальнікаў некалькіх кампаній групы «Сінэзіс».

Дарэчы, сам Аляксей Алексін таксама патрапіў пад санкцыі і ў 2023 годзе таксама прайграў суд у ЕС па аспрэчванні санкцый.

Чытайце таксама:

Прызыўнікоў у Маскве будуць шукаць з дапамогай сістэмы распазнавання твараў, у тым ліку беларускай Kipod

Брытанскі суд адхіліў пазоў Synesis аб зняцці санкцый

Сілавікі раскрытыкавалі Synesis і перадалі права сачыць за беларусамі Белтэлекаму. Хто распрацуе новую праграму?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
10
Ха-ха
1
Ого
6
Сумна
7
Абуральна
57
0
offline user/адказаць/
12.03.2024
БОЙКОТИРУЙ ANIMAL FARM !

(A)
0
Актуальныя навіны/адказаць/
14.03.2024
Гэтай рэстарацыі год 6-7 ужо.
1
хтосьці/адказаць/
14.03.2024
Экс-плэйцікан,
ды што Playtika, на Платонава 20Б таксама распрацоўвалі Viber, пакуль яны не выехалі з краіны. Цікава, ці не было там афіляванасці з гэтай зашкварнай жывёльнай фермай
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031