Знайсці
11.03.2024 / 13:224РусŁacБел

«Пайшлі ратаваць хлопчыка — і самі згубіліся». Як дзяўчынкі-дашкольніцы аказаліся адны ў лесе

У ноч на 11 сакавіка сотні людзей былі занятыя пошукамі дзвюх дзяўчынак-дашкольніц у Пухавіцкім раёне. Мяркуючы па ўсім, гэта самая маштабная пошукавая аперацыя ў Беларусі з 2017 года, калі ў Белавежскай пушчы шукалі Максіма Мархалюка.

У адрозненне ад той гісторыі, цяпер усё скончылася добра: пошукавая група знайшла сясцёр за тры кіламетры ад дома і перадала медыкам. Onliner.by расказвае падрабязнасці.

Дзяўчынак завуць Дарына і Валерыя, ім было ўсяго 4 і 2 гады. У міліцыі паведамілі, што 10 сакавіка каля 18:20 яны выйшлі ад бабулі ў вёсцы Рыбцы і пайшлі дадому (адлегласць — прыкладна 600 метраў). Да дома малыя не дайшлі, а знойдзеныя былі праз больш за дзевяць гадзін у лесе. Якім чынам яны там аказаліся?

Як расказала Onliner каардынатар атрада ПВА «Анёл» Юлія Коўган-Кудашава, хутчэй за ўсё, дзяўчынкі збіліся з дарогі, калі пайшлі следам за суседскім хлопчыкам.

— Зразумела, што з-за ўзросту дзяўчынкі не могуць толкам растлумачыць, што адбылося. Па абрыўках інфармацыі мы сабралі такую карціну: дзяўчынкі былі ў гасцях у прабабулі і гулялі з хлопчыкам гадоў 6-7, які прыязджае туды на выходныя з Мінска.

Гэты хлопчык вырашыў іх правесці дадому. Па дарозе дзяўчынкі загуляліся і выпусцілі яго з-пад увагі. Яны падумалі: напэўна, ён згубіўся, і пайшлі ў бок лесу яго шукаць. У выніку самі заблукалі.

Сваякі забілі трывогу, і пачаліся актыўныя пошукі. Удзельнічалі ў іх больш за 600 чалавек — работнікі МНС, МУС, вайскоўцы, а таксама добраахвотнікі пошукавых атрадаў.

— А 19:48 у нас з'явілася паведамленне пра збор, цягам гадзіны на месца выехалі кінолагі, якія цалкам выпадкова побач аказаліся на трэніроўцы. І паступова камплектаваліся атрады з добраахвотнікаў, — распавялі ў ПСА «Анёл». — Ахвотных дапамагчы было вельмі шмат, але мы разумелі, што, калі не знойдзем аператыўна дзяўчынак, частка людзей павінны будуць працягнуць пошукі з раніцы з новымі сіламі. Калі б не тармазілі людзей, іх было б яшчэ больш. Гэта сапраўды самая маштабная пошукавая аперацыя з 2017 года.

@nashanivanews У Пухавіцкім раёне 600 чалавек шукалі дзвюх дзяўчынак. Яны заблукалі ў лесе #беларусь#беларускітыкток#беларусьновости#нашаніва#беларускаямова#мова#пуховичи#поиск♬ Tragic Loss - Tele Music

Калі ў пошуках удзельнічае так шмат людзей, за кароткі тэрмін можна прачасаць вялікую тэрыторыю.

І менавіта пры аглядзе мясцовасці адзін з жыхароў выявіў шапачку дзяўчынкі, а кінолагі знайшлі безрукаўку і штонікі. Юлія мяркуе, што дзяўчынкі сталі распранацца перад сном, як іх вучылі бацькі. Так часта бывае з дзецьмі зусім маленькага ўзросту.

За 300 метраў ад рэчаў знайшліся і самі дзеці. Яны паспелі прайсці каля 2,5 кіламетра ад дома прабабулі.

— Наогул тэрыторыя там небяспечная — на шляху сустракаліся меліярацыйныя каналы, бураломы, у баку — рака Свіслач. Не хацелася думаць пра дрэннае, але гэта насцярожвала вельмі моцна. Усе сілы былі накіраваныя менавіта на той участак, дзе знайшлі шапачку, — дзеліцца падрабязнасцямі Юлія. — З боку лесу пачаў працаваць наш аператар з дронам з цеплавізарам. Ён убачыў дзяўчынак і адначасова па камеры заўважыў, што да дзяцей накіраваліся людзі, якія прачэсвалі тэрыторыю. На шчасце, сёстры нікуды не схаваліся, гэта магло б ускладніць задачу.

Маладыя людзі, якія знайшлі дзяўчынак, распавялі, што малодшая ў гэты момант ужо спала, а старэйшая сядзела побач. Дзеці былі напалоханыя, але даволі хутка прыйшлі ў сябе. У машыне Дарына нават заявіла, што бачыла ў лесе ваўка (відэа дадзена «Анёлам»).

Пасля агляду дактароў дзяўчынак шпіталізавалі з папярэднім дыягназам «агульнае пераахаладжэнне». Цяпер іх здароўю нічога не пагражае, паведамляюць у Міністэрстве аховы здароўя.

— Стан стабільны і не выклікае трывогі. Плануецца пасля правядзення неабходных дадатковых медыцынскіх кансультацый адправіць малых дадому.

Чытайце таксама:

Маленькія Дарына і Валерыя Багдзевічы знойдзеныя, усё добра

У Пухавіцкім раёне зніклі двое малых дзяцей

Жыхара Вілейкі тры дні шукала міліцыя і «анёлы», а ён вярнуўся дахаты з сяброўкай і нават пераначаваў з ёй

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
46
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
10
11.03.2024
Ш, ты на бабку не гони. Это деревня, там у бабки много забот, могла и упустить детей из виду на 10 минут, этого достаточно. Родителям надо голову иметь, и хотя бы минимальное представление о возможностях пожилого человека усмотреть за мелкими в тех условиях и обстоятельствах. Развелось вас тут, одно умней другого ...
0
Сволочи/адказаць/
11.03.2024
Сколько же беспризорных детей при живых родителях! Страна для жизни???
1
Тутэйшы /адказаць/
11.03.2024
Тое што добра усе скончылася - выпадкова. 1. Не забаранілі ВПА "Анёл". 2. Шмат людзей прыехала дапамагчы у пошуках. 3.Не прыехаў АМАП разганяць не санкцыянаванае мерапрыемства. 4. Выпадкова побач былі кінолагі. 5. Не усё дроны здалі па загаду Лукі ( хоцьбы не затрымалі нікога) 6. Работнікі пэўных структур часова перасталі займацца экстрэмізмам.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031