Знайсці
10.03.2024 / 14:458РусŁacБел

Не дагадзілі: якія падарункі беларускі прадаюць на анлайн-барахолцы пасля 8 сакавіка

8 сакавіка прайшоў — а значыць, на гандлёвых пляцоўках у інтэрнэце пачалі зʼяўляцца абʼявы аб продажы падарункаў, якія прыйшліся не па душы або не падышлі мілым дамам. Myfin паглядзеў, што аказалася не да спадобы беларускам.

 Фота: homesick.com

Смартфоны і іншая электроніка

Знайшлі некалькі абʼяў аб продажы смартфонаў і ноўтбука пасля свята. Самая распаўсюджаная прычына продажу — уладальніцы падарункаў хочуць іншую мадэль або тэлефон іншага брэнда. 

«Учора падарылі на 8 сакавіка, але ў мяне ўжо ёсць iPhone».

«Падарылі на 8 сакавіка, прадаю, бо мне патрэбен Pro Max».

«Купляўся як падарунак жонцы, але… яна адмовілася ад яго, бо не ўмее карыстацца) Падарылі замест наўтбука тэлефон».

 

Бытавыя прыборы

Як высветлілася, некаторыя дзяўчаты хочуць расстацца і з падоранымі на 8 сакавіка прыборамі — у асноўным не спатрэбіліся фены і адпарвальнікі. 

«Падарылі на 8 сакавіка, але бо нядаўна купіла сабе новы фен, то два не трэба».

«Фен новы, падарылі на 8 сакавіка. Прадаю ў сувязі з тым, што падарылі два фены».

«Прадам за непатрэбнасцю (падарылі да 8 сакавіка)».

 

Касметыка

З такімі падарункамі заўсёды лёгка памыліцца, бо не так проста адгадаць перавагі адрасата. Таму не дзіўна, што такія абʼявы таксама хутка зʼявіліся на анлайн-пляцоўцы. 

«Падарылі на 8 сакавіка, але такім не карыстаюся».

«Падарылі, не мой пах».

 

… і шмат іншага

Знайшлі яшчэ некалькі цікавых абʼяў. Напрыклад, адна дзяўчына прадае акуляры, падораныя мужам на 8 сакавіка. Як аказалася, дарыльшчык не адгадаў з фасонам.

 

Таксама гатовы расстацца і з падарункавым пакаваннем шакаладу, таму што дзяўчына проста не аматар прысмакаў.

 

Яшчэ адзін лот на продаж пасля свята — кніга. Аказалася, што ў уладальніцы зараз дзве такія.

Чытайце таксама:

Хлопцы са Смілавіцкага каледжа са сталёвымі ружамі ўзарвалі тыкток

Гінеколаг з Гродна стварыла дадатак для жанчын — аналаг сусветна вядомага Flo

Сотні тысяч бачылі ў тыктоку, як беларус з дапамогай каханай аднаўляецца пасля страшнай аварыі. Вось што з ім цяпер

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
7
Ха-ха
25
Ого
3
Сумна
4
Абуральна
1
1
гердзень/адказаць/
10.03.2024
ого разбалаваныя))
11.03.2024
Обыкновенное ноу-хау, изобретенное незаурядным агентом по продажам от безысходности и отсутствия денег у населения))
11.03.2024
циник, в ценнике на ноут минимум 2 нескладухи))
1. если 6 ядер, то 12 потоков
2. в рфии такой 400 баксов - ого какой курс завернули за белку))  4.5
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031