Знайсці
09.03.2024 / 11:261РусŁacБел

Навукоўцы зафіксавалі маштабнае абясколерванне каралаў Вялікага Бар'ернага рыфа

Гэта адбылося пры нядаўняй аэрафотаздымцы прыроднага аб’екта.

Фота Shutterstock/FOTODOM

«Звесткі аэрафотаздымкі, якая ахапіла дзве трэці тэрыторыі марскога парку, пацвердзілі шырока распаўсюджанае, масавае, абясколерванне каралаў Вялікага Бар’ернага рыфа», — падкрэсліваецца ў рэлізе.

Мацней за ўсё падвергліся абясколерванню каралы, якія растуць на мелкаводдзі. Гэта сведчыць аб наступствах цеплавога стрэсу, назапашаных за два апошнія гады.

«Абясколерванне каралаў накіроўваецца ўслед за аналагічнымі падзеямі, якія адбываюцца на рыфах па ўсім свеце за апошнія 12 месяцаў, з-за павышэння сярэдняй тэмпературы Сусветнага акіяна, выкліканага глабальным змяненнем клімату і сагравальным эфектам феномену Эль-Ніньё ў Ціхім акіяне», — лічаць эксперты.

Па словах навукоўцаў, ступень пашкоджання каралаў, нягледзячы на шырокае распаўсюджванне і глыбіню абясколервання, можна будзе дакладна ацаніць толькі пасля назіранняў у вадзе.

Чытайце таксама:

Паглядзіце фота ўпершыню выяўленага глыбакаводнага васьмінога і яго чароўных іншапланетных дзяцей

«Стары і мора» па-новазеландску. Рыбак выпаў з лодкі пасярод акіяна і правёў у ім 24 гадзіны, выглядаючы акул

Энергія з зямлі: запрацаваў прарыўны праект Google — геатэрмальная электрацэнтраль

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1
09.03.2024
Heta hamon usiamu... A moža i nie ŭsiamu.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031