Знайсці
06.03.2024 / 18:452РусŁacБел

Расія пераводзіць свой нафтавы флот пад сцяг Габона

Расія масава пераводзіць свае нафтавыя танкеры пад сцяг Габона, сведчаць падлікі агенцтва Reuters. Па стане на пачатак лютага ўжо 42 судны расійскай кампаніі «Саўкомфлот», якія раней хадзілі пад сцягам Ліберыі і Панамы, змянілі рэгістрацыю на габонскую.

Сцяг Габона. Фота: vecteezy.com

Змена рэгістрацыі звязаная з пагрозай санкцый ЗША. У канцы 2023 года ЗША, Еўрасаюз і Вялікабрытанія папярэдзілі Ліберыю, Панаму і Маршалавы астравы аб неабходнасці ўзмацніць нагляд за танкерамі, каб гарантаваць захаванне цэнавай столі на расійскую нафту на ўзроўні $60 за барэль.

Ліберыйскі судовы рэестр LISCR асабліва ўразлівы да санкцый, бо ягоная штаб-кватэра знаходзіцца не ў Ліберыі, а ў ЗША. Між тым каля 80% танкераў «Саўкамфлоту» былі зарэгістраваныя пад сцягам Ліберыі і кіраваліся дубайской кампаніяй Sun Ship Management (яна ж SCF Management Services). Іх рэгістрацыю і абслугоўванне рабіў LISCR, што дазваляла суднам падсанкцыйнай кампаніі перавозіць расійскую нафту. У сувязі з гэтым LISCR нават быў у пераліку «міжнародных спонсараў вайны».

У канцы лютага Нацыянальнае агенцтва Украіны па прадухіленні карупцыі паведаміла, што ўсе судны расійскага «Саўкамфлоту» пакінулі ліберыйскі рэестр.

Міністр транспарту Габона Лоік Мудума пацвердзіў Reuters, што многія танкеры з ліберыйскага рэестра перарэгістраваліся ў рэестр Габона.

Пры гэтым ён запэўніў, што яны будуць выключаныя з рэестра, калі будуць займацца незаконнай дзейнасцю. «Мы самі распачнем крокі па зняцці сцяга з гэтага карабля, будзе ён расійскім ці іншым», — адзначыў міністр.

У Габоне ў 2023 годзе адбыўся дзяржаўны пераварот, краіну ўзначаліў генерал Брыс Алігі Нгема.

Чытайце таксама:

«Гэта не нашы праблемы, Гена». У Екацярынбургу аспіранта з Габона забілі пад здзеклівыя каментары паліцэйскіх

Што рухае пераваротамі ў Заходняй Афрыцы?

На сусветны рынак калію ідзе новы моцны гулец

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
9
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
6
0
тройка удачі/адказаць/
06.03.2024
россія, Габон, Гондурас..... Весёлая кампашка.
0
Дональд/адказаць/
06.03.2024
Мо Габон далучыцца да Саюзнага Гасударства?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031