Знайсці
06.03.2024 / 18:406РусŁacБел

Прарасійскі актывіст Агафонаў збірае грошы, каб расплаціцца з адвакатам карэспандэнткі АНТ

Кажа, што міравое пагадненне падпісалі, але заплаціць амаль 4000 рублёў усё ж трэба.

Скончыўся судовы працэс паміж прарасійскім актывістам Арцёмам Агафонавым і маскоўскай карэспандэнткай АНТ Святланай Карульскай. Агафонаў расказвае, што вынікам стала баявая нічыя, але ў выніку просіць грошы ў падпісчыкаў. Як так сталася?

Арцём Агафонаў нарадзіўся і вырас у Казахстане. Урэшце прыехаў у Беларусь, стаў актывістам Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Аднак пасля захопу Крыма рашуча падтрымаў расійскую агрэсію і абазначыў выразныя антыбеларускія пазіцыі.

Перадгісторыя змагання простая — Агафонаў напісаў на сайце «Палітнавігатар» артыкул, у якім назваў Святлану Карульскую «сістэмнай нацыяналісткай». Яна пакрыўдзілася і падала ў суд.

Спачатку Агафонаў распушыў пёры. «Увогуле я судоў не баюся. Я суды люблю. Калі атрымліваю павестку, прачынаецца прафесійны азарт. Асабліва калі маю рацыю», — пісаў актывіст у сваім тэлеграм-канале.

Пасля першага ж паседжання абароты істотна збавіліся. «У артыкуле [я] дапусціў ілжывае сцвярджэнне, што яна адчувае нянавісць да воінаў СВА. Натуральна, гэта сцвярджэнне выклікала яе апраўданы гнеў. У рэальнасці яна была на Данбасе, рабіла адтуль кампліментарныя ў дачыненні да расейскіх войскаў матэрыялы і наогул занесеная за гэта на «Міратворац». Прыношу прабачэнні», — апраўдваўся Агафонаў.

І вось адбылося фінальнае паседжанне. Працэс скончыўся міравым пагадненнем, але Агафонаў больш не адчувае сябе пераможцам — трэба плаціць грошы. Адвакат Карульскай узяў за свае паслугі 3750 рублёў, і цяпер гэтую суму павінен кампенсаваць менавіта Агафонаў. І яшчэ зверху 120 рублёў пошліны. 

Грошай няма, таму актывіст просіць дапамогі ў чытачоў. Цікава, што просіць пералічваць грошы на расійскую картку. А калі ахвяруюць больш за патрэбнае, абяцае пералічыць на патрэбы Данбаса.

Але Агафонаў усё адно не здаецца і збіраецца працягваць барацьбу: «Зразумела, што прымірэнне [з Карульскай] не азначае прымірэнне з нацыяналістамі незалежна ад ступені іх сістэмнасці».

«Так, Агафоныч, а ўсё ж паймелі цябе. Як ні круці», — напісаў актывісту падпісчык. «А ты не круці», — адказаў Агафонаў. «Не засудзілі, але засадзілі. Па самыя памідоры. У тваёй асобе прайграў увесь рускі свет», — працягнуў той самы падпісчык.

Чытайце таксама:

У «рускамірнай» сталіністкі Эльвіры Мірсалімавай працягваюцца прыгоды

Даносчыцы Бондаравай намалявалі на выбарах менш за 5%

«Не раз намякалі «актывістцы» спыніць беларусафобію». Азаронак абрынуўся на Мірсалімаву

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
5
Ха-ха
26
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
5
0
Нейкі сюр/адказаць/
07.03.2024
ОГП, ваш вусаты кумір АГП забараніў. Таму можаце спаць спакойна. Але Агафонаў з АГП задоўга да гэтага ўцёк, бо там нацыяналісты рэй вядуць. 
0
Дэпартацыя на целіну/адказаць/
07.03.2024
Агафонаў з тых ашуканцаў без маральных межаў, што пойдуць на ўсё каб прабіцца да карыта, АГП ці расейскі сьвет, ня важна, толькі дайце ўжо прыстроіць лыч. Нават тут бачыць магчымасьць адціснуць грошай. Штраф заплаціць 'россотруднічество', якое спансуе гэтага дармаеда, а грошы падпісоты ў карман.
0
Старшыня калгаса/адказаць/
07.03.2024
Працаваць ідзі
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031