Знайсці
06.03.2024 / 19:157РусŁacБел

Кітайскія навукоўцы знайшлі спосаб, як сціснуць дата-цэнтр да памераў DVD-дыска

Кітайскія навукоўцы змаглі стварыць DVD-дыск ёмістасцю 1,6 петабайт, што прыкладна ў 24 разы больш за аб'ём сучасных цвёрдых дыскаў. У чым сутнасць тэхналогіі?

Ілюстрацыйнае фота, створанае штучным інтэлектам

Пра сваё адкрыццё навукоўцы з Шанхайскага ўніверсітэта навукі і тэхналогій расказалі ў часопісе Nature.

Як адзначаецца ў артыкуле, сучасныя цэнтры апрацоўкі даных заснаваныя на такіх тэхналогіях, як паўправадніковыя флэш-прылады і цвёрдыя дыскі, маюць высокія выдаткі энергіі і аперацыйныя выдаткі, а таксама кароткі тэрмін службы.

Шматабяцальным рашэннем для эфектыўнага доўгатэрміновага архіўнага захоўвання даных можа стаць аптычнае захоўванне даных (ODS). Доўгі час лічылася, што яно абмяжоўваецца нізкай ёмістасцю і складанасцю павелічэння шчыльнасці запісу.

Але кітайскія вучоныя знайшлі спосаб, як вырашыць праблему. Яны стварылі зусім новы матэрыял для плёнкі аптычнага дыска. Гэты матэрыял, названы AIE-DDPR, выкарыстоўвае спецыялізаваныя фотаадчувальныя малекулы, здольныя паглынаць фатонныя даныя на нанаўзроўні. Затым яны кадуюцца з дапамогай двухпрамянёвага лазера. Дзякуючы сваёй празрыстасці, AIE-DDPR можна скарыстоўваць пласт за пластом на аптычным дыску без пагаршэння даных у цэлым.

Па сутнасці, новая тэхналогія стварае трохмерную «скрынку» для лічбавай інфармацыі, тым самым экспанентна павялічваючы ёмістасць дыска нармальнага памеру.

Выкарыстоўваючы 54-нанаметровы лазер, каманда вучоных змагла запісаць 100 пластоў даных на аптычны дыск. Прычым кожны ўзровень падзелены ўсяго на 1 мікраметр.

Канчатковым вынікам зʼяўляецца аптычны дыск з трохмерным стэкам (магазінам) пластоў даных, здольны захоўваць каласальны 1,6 петабайт (Пб) інфармацыі (1 петабайт роўны 1024 тэрабайтам даных).

Для параўнання, каб закадаваць такі ж абʼём даных на цвёрдых дысках (HDD), нам спатрэбіцца стос дыскаў вышынёй каля 2 метраў.

Каманда даследчыкаў упэўненая, што гэтая тэхналогія можа стварыць дата-цэнтр маштабу эксабіт (1024 петабайта) у невялікім пакоі, замест стадыёнападобнага комплексу, які выкарыстоўваюць цяпер тэхналагічныя кампаніі.

Больш важна тое, што новыя прылады для захоўвання даных не будуць выкарыстоўваць электрычнасць, калі даныя недаступныя. Таксама будзе зменшаная колькасць электраэнергіі, неабходная для працы сховішча. Сучасныя цэнтры апрацоўкі даных генеруюць вялікую колькасць цяпла, і для іх астуджэння выкарыстоўваецца значная частка энергіі, якая будзе ашчаджацца па меры развіцця цэнтраў апрацоўкі даных.

Чакаюцца і значныя эканамічныя выгады. Па меры паляпшэння тэхналогій захоўвання даных тэхналагічныя кампаніі пераносяць даныя на новыя прылады кожныя тры ці дзесяць гадоў. Чакаецца, што цэнтры апрацоўкі даных на аснове ODS праслужаць 50-100 гадоў без неабходнасці абнаўлення.

Даследчыкі цяпер працуюць над зніжэннем кошту вытворчасці гэтых прылад, каб яны маглі быць хутка даступныя для камерцыйнага выкарыстання.

Чытайце яшчэ:

У Кітаі стварылі клон украінскай блогеркі, які прадае расійскія тавары

Кампанія Маска ўпершыню ўжывіла мікрачып у мозг чалавеку

«Састарэлая тэхналогія». Кітай прызнаў неэфектыўнымі гіпергукавыя «цуда-ракеты» Пуціна

Антось Жупран

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
30
Панылы сорам
1
Ха-ха
4
Ого
16
Сумна
0
Абуральна
2
0
Пров/адказаць/
07.03.2024
[Рэд. выдалена]
1
Максим Дизайнер/адказаць/
07.03.2024
Очередной ненужный китайский хлам, придуманный сто лет назад, и положенный на полку за ненадобностью. Картинко позабавила конечно.
0
ну такое/адказаць/
12.03.2024
это не будет работать вместо дата-центра.
что там со временем доступа? а с временем перезаписи? она у оптики всегда была негодной для этого...
в лучшем случае в системах архивирования, если докажут долговечность хранения. там кстати, до си пор используют накопители на магнитных лентах.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031