Знайсці
06.03.2024 / 17:138РусŁacБел

Расія ўдарыла па Адэсе, калі там былі Зяленскі і прэм'ер Грэцыі

Армія Расіі нанесла ракетны ўдар па Адэсе акурат тады, калі горад наведваў з візітам прэм'ер-міністр Грэцыі Кірыякас Міцатакіс. Пра гэта паведаміла грэчаскае выданне Protothema, піша «Украінская праўда».

Кірыякас Міцатакіс. Фота: AP Photo/Rafiq Maqbool

Выданне сцвярджае, што мэтай расійскіх войскаў быў картэж прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага. Выбух нібыта адбыўся, калі ён знаходзіўся за 150 метраў ад месцазнаходжання грэчаскай дэлегацыі на чале з прэм'ерам Міцатакісам.

Крыніцы выдання запэўніваюць, што ніхто з грэчаскай дэлегацыі не пацярпеў. «Няма ніякіх праблем з бяспекай прэм'ер-міністра і грэчаскай дэлегацыі», — заявілі афіцыйныя ўрадавыя крыніцы. «Мы ўсе ў парадку», — сказаў раней у каментары выданню дзяржаўны міністр Грэцыі Стаўрас Папастаўру.

Магутны выбух у Адэсе адбыўся незадоўга да сустрэчы прэм'ер-міністра Грэцыі з прэзідэнтам Украіны. У рэгіёне адразу ж была абвешчаная паветраная трывога.

Раней Зяленскі абмеркаваў з Міцатакісам абаронныя патрэбы Украіны. Перад гэтым грэчаскія СМІ паведамілі, што ўлады краіны распарадзіліся падрыхтаваць да перадачы Украіне пакет абсталявання і ўзбраення, якое больш не выкарыстоўваецца ўзброенымі сіламі Грэцыі.

Чытайце таксама:

Уначы былі збітыя 38 з 42 «шахедаў» — Паветраныя сілы Украіны

«Одесо, я з тобою». Максім Галкін на ўкраінскай мове адрэагаваў на гібель дзяцей у выніку расійскага ўдару

У Адэсе ад удару дрона загінула сям'я з трыма дзецьмі. Усяго 12 ахвяр

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
21
07.03.2024
Максим Дизайнер,так белтустан уже давно под хозяевами за газ и нефть сдан.
1
Юстас/адказаць/
07.03.2024
За інформацією місцевих, представники місцевих сил спеціальних операцій забезпечують охорону військових частин ЗС РФ, які там перебувають незаконно. Водночас білоруські частини забезпечують росіянам логістику, тобто фактично займаються доставкою. Це і є кремлівське "братерство", де місцеві є "обслугою" для "старших братів", які прибули для забезпечення влади московського ставленика"
1
Батя/адказаць/
09.03.2024
Если б хотели, попали б. Пусть Зе не переживает, никому он не нужен.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031