Знайсці
05.03.2024 / 20:494РусŁacБел

Ідзе ў адстаўку Вікторыя Нуланд — чыноўніца, дэманізаваная расійскай прапагандай

Намесніца дзяржаўнага сакратара ЗША па палітычных пытаннях Вікторыя Нуланд ідзе ў адстаўку, паведаміў дзяржсакратар Энтані Блінкен у заяве, апублікаванай на сайце Дзярждэпартамента ЗША 5 сакавіка.

Вікторыя Нуланд у Кіеве. 3 снежня 2022 года. Фота: AP Photo/Roman Gritsyna

«Вікторыя Нуланд паведаміла мне, што плануе ў найбліжэйшыя тыдні пакінуць пасаду намесніцы дзяржсакратара па палітычных пытаннях», — паведаміў Блінкен.

Ён падзякаваў сваёй намесніцы за працу і адзначыў, што Нуланд прабыла на дзяржслужбе «тры з паловай дзесяцігоддзі» і працавала пры шасці прэзідэнтах і дзесяці дзяржсакратарах ЗША.

«Яе намаганні былі незаменныя для супрацьстаяння поўнамаштабнаму ўварванню Пуціна ва Украіну, фармавання глабальнай кааліцыі для забеспячэння ягонай стратэгічнай паразы і аказання дапамогі Украіне ў дасягненні таго дня, калі яна зможа цвёрда стаць на ногі — дэмакратычна, эканамічна і ў вайсковых адносінах», — гаворыцца ў заяве.

Постаць Вікторыі Нуланд займае асаблівае месца ў сістэме расійскай антызаходняй прапаганды. У снежні 2013 года яна як прадстаўніца Дзярждэпартамента ЗША прыязджала ў Кіеў, дзе ў той час пачаўся Еўрамайдан, і там разам з тагачасным амерыканскім амбасадарам ва Украіне Джэфры Паетам частавала мітынгоўцаў сэндвічамі, булачкамі і піражкамі. Гэтыя прадукты ў інтэрпрэтацыі расійскіх прапагандыстаў ператварыліся ў «пячэнькі» і сталі для іх сімвалам таго, што змаганне ўкраінцаў за волю і незалежнасць нібыта праплачанае заходнімі «лялькаводамі». 

Чытайце таксама:

Вікторыя Нуланд: ЗША падтрымліваюць удары ўкраінцаў па расійскіх вайсковых аб'ектах у Крыме

Нуланд: Наша мэта — стратэгічнае паражэнне Пуціна. Хай заплаціць за сваю авантуру

Вікторыя Нуланд: «Паўночны паток — 2» мёртвы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
5
Абуральна
1
05.03.2024
Из США, закусывай, рашыст і рыхтуйся да пуцінскай швабры
14
Як жа так! /адказаць/
05.03.2024
А як жа сувязі офіса Ціханоўскай з Вікторыяй Нуланд? Усё?...
0
Табе ж сказалі , закусывай/адказаць/
06.03.2024
Гэта ў вас, гб і рашыстаў, ўсё праз асобы, а там праз інстытуты, сканаюць вашы фюрары і сістэмы рухнуць, а там нават рудага клоўна вытрымала сістэма, таму, што гэта дхмакратыя.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031