Знайсці
02.03.2024 / 17:371РусŁacБел

Работнік Мазырскага НПЗ забіў сябе праз праблемы на працы

У Мазыры скончыў жыццё самагубствам работнік транспартнага цэха Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода. Прычынай стала крымінальная справа па факце крадзяжу дызельнага паліва. Інцыдэнт адбыўся ў другой палове лютага 2024 года, паведамляе «Флагшток», спасылаючыся на сведчанні дзвюх не звязаных паміж сабой крыніц.

Мазырскі НПЗ. Здымак ілюстрацыйны

Паводле наяўнай інфармацыі, падставай для самагубства паслужыла праверка Аддзела барацьбы з эканамічнымі злачынствамі, якая выявіла крадзяжы паліва ў цэху №14 (транспартным). Пад следствам па ёй знаходзяцца больш за дзясятак супрацоўнікаў.

Адзін з кіроўцаў, верагодна, не вытрымаў ціску, які на яго аказваўся, і перарэзаў сабе вены. Ад атрыманых пашкоджанняў мужчына памёр у сябе дома.

На гэты момант падрабязнай інфармацыі пра асобу памерлага выявіць не ўдалося.

Чытайце таксама:

«Благодарим… Впечатляет… Приятно…» Як мазырскія рабочыя рэагуюць на губернатара паводле ідэолагаў

Як беларусы ў судах намагаюцца даказаць смерць сваякоў на вайне з Украінай. З доказаў — даведкі ад Мінюстаў «ЛНР» і «ДНР»

«Працаваць на карысць Радзімы». Гомельскі дэпутат не дачакаўся заканчэння паўнамоцтваў і з'ехаў у Расію

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
7
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
11
Абуральна
2
0
Яшка/адказаць/
02.03.2024
[Рэд. выдалена]
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031