Знайсці
20.02.2024 / 20:134РусŁacБел

«Благодарим… Впечатляет… Приятно…» Як мазырскія рабочыя рэагуюць на губернатара паводле ідэолагаў

Прэс-служба Гомельскага аблвыканкама ў сваім тэлеграм-канале малюе вобраз той Беларусі, якую ёй хацелася б бачыць. У гэтай Беларусі рабочыя прамысловых прадпрыемстваў усім задаволеныя, з аптымізмам глядзяць у будучыню, а камунікацыя з высокім начальствам будзіць выключна пазітыўныя эмоцыі ды выклікае з нетраў падсвядомасці шчырыя словы ўдзячнасці. 

«Дзякуем за дыялог», «Маштабнасць планаў уражвае», «Прыемна, што наша думка цікавая губернатару», «Мы, што называецца, з першых вуснаў даведаліся пра тое, як будзе развівацца наш рэгіён», — менавіта такой, паводле ідэолагаў Гомельскага аблвыканкама, была «агульная думка» завадчан пасля сустрэчы з кіраўніком вобласці.

У той ж час развязаная Расіяй поўнамаштабная вайна з Украінай, падтрыманая рэжымам Лукашэнкі, прывяла да поўнай страты ўкраінскага паліўнага рынку, раней вельмі важнага для памежнага з Украінай Мазырскага НПЗ. З-за ўведзеных Еўрасаюзам эканамічных санкцый аказаліся немагчымымі і пастаўкі нафтапрадуктаў у Еўропу. Гэта адбілася і на заробках супрацоўнікаў, і на перспектывах прадпрыемства. 

Яшчэ каля года таму ў сацсетках Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода з'явілася паведамленне, што неўзабаве гэта буйное прадпрыемства цалкам спыніцца дзеля неабходнасці правядзення маштабнага рамонту, падрыхтоўка да якога, па словах кіраўніцтва, вядзецца ўжо цэлы год.

Чытайце таксама:

На Мазырскім НПЗ для маладых супрацоўнікаў праводзяць абрад «памазання нафтай» ВІДЭА

Пастаўкі беларускага паліва ў Расію могуць спыніцца — «Коммерсант»

Мазырскі НПЗ рыхтуецца цалкам спыніцца

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
15
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
0
0
Крывавая нафта шчасця не прынясе/адказаць/
20.02.2024
Яшчэ каля года таму ў сацсетках Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода з'явілася паведамленне, што неўзабаве гэта буйное прадпрыемства цалкам спыніцца дзеля неабходнасці правядзення маштабнага рамонту, падрыхтоўка да якога, па словах кіраўніцтва, вядзецца ўжо цэлы год.

А калі на ягонае абсталяванне для першаснай перапрацоўкі нафты прыляцяць некалькі невялікіх дронаў - то з-за санкцый на пастаўкі запасных частак аб рамонце можна будзе нават не марыць.
0
фейкомёты/адказаць/
20.02.2024
Я так понимаю 13К подписчиков, это количество государевых людей по Гомельской области.
0
Ганьба/адказаць/
20.02.2024
Маштабнасць планаў хатаскрайнікаў па далейшым цярпільстве і цалаванні чыноўнай попы ўражвае!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031