Знайсці
01.03.2024 / 22:346РусŁacБел

Назву беларускай вёскі напісалі тры разы па-рознаму. І ўсе тры разы прамазалі

У тыктоку завірусілася відэа пра беларускую вёску на Пастаўшчыне: яна нібыта адна, але мае тры назвы. Прытым на кожную ёсць візуальнае пацвярджэнне.

На відэа відаць, што на адным з паказальнікаў пры ўездзе назва населенага пункта напісаная нібыта па-беларуску «Йодаўцы», а на аўтобусным прыпынку ўжо іншы надпіс — «Іёдаўцы». На яшчэ адным дарожным паказальніку ўвогуле трэці варыянт — «Іодаўцы».

@kindus9978#интересныеназвания#деревня#вёска#беларусь#путешествия♬ оригинальный звук - kindus9978

Пры гэтым правільнае, зафіксаванае афіцыйнымі дакументамі беларускае напісанне назвы гэтай вёскі — Ёдаўцы. Яно адпавядае і натуральнаму беларускаму маўленню. 

Памылка ж звязаная з тым, што стваральнікі шыльдаў і паказальнікаў самі беларускую мову ведаюць слаба, а заглядаць у даведнікі не лічаць патрэбным. Узорам жа для іх яўна была расейскамоўная назва «Иодовцы», якую саматужна спрабавалі перакласці на беларускую мову. 

Чытайце таксама:

У Вільні збіраюць заяўкі ад тых, хто хоча аддаць дзяцей у беларускамоўныя школы

«Беларуская мова як бы на падкорцы». Блогерка абурылася, што яе сына не вучаць роднай мове ў школе

«Пачаў у вольны час думаць па-беларуску». Беларусы, якія дзесяцігоддзямі жывуць у эміграцыі, расказалі, як страцілі і аднаўлялі сувязь з беларушчынай

Больш за 90% выпускнікоў школ лічаць беларускую мову роднай

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
28
Ха-ха
14
Ого
3
Сумна
5
Абуральна
11
0
Юзік са станцыі Крулеўшчына/адказаць/
02.03.2024
Ну, гэта з той самай оперы, што і  Ёды (Іоды) пад Шаркоўшчынай, Мёры (Міёры), Лёзна (Ліёзна)... Па вялікаму рахунку ў кожнай дарожнай арганізацыі, якая займаецца вырабам, ці ўсталёўкай дарожных знакаў павінен быць зацвержны альбом з правільныі назовамі паселішчаў.
0
Проста жыхар/адказаць/
02.03.2024
Юзік са станцыі Крулеўшчына, справа ў тым, што ўсё ўжо ёсць (напрыклад, тая ж база Нацыянальнага кадастравага агенцтва, дзе запісаныя ўсе назвы вуліц і населеных пунктаў на абедзвюх мовах), але ёлупні ад чынавенства не глядзяць у даведнікі.
0
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
03.03.2024
Проста жыхар, не ёлупни, а иоЛУпни ) 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031