Знайсці
23.02.2024 / 10:323РусŁacБел

Пастара з Новалукомля зноў затрымалі. Ён маліўся за Украіну

Незадаволенасць уладаў выклікала і тое, што Аляксандр Зарэцкі таксама адмаўляўся ўдзельнічаць у палітычных мерапрыемствах, якія яны ладзяць.

Аляксандр Зарэцкі. Фота: Хрысціянская візія

Аляксандр Зарэцкі, пастар евангельскай царквы Новалукомля (Чашніцкі раён, Віцебская вобласць) быў учора затрыманы за тое, што падчас набажэнстваў у яго абшчыне гучала малітва за спыненне вайны ва Украіне, піша «Хрысціянская візія».

Раней мясцовыя ідэолагі неаднаразова выказвалі прэтэнзіі пастару з гэтай нагоды і пагражалі пераследам.

Незадаволенасць уладаў выклікала і тое, што пастар таксама адмаўляўся ўдзельнічаць у палітычных мерапрыемствах, якія яны ладзяць.

Зарэцкі і яго абшчына падвяргаліся пераследу з боку сілавікоў ужо не раз. У ліпені 2021 года ў пастара адбываўся ператрус, у лістападзе 2021 года адміністрацыйная справа была распачатая з-за нязначных недакладнасцяў пры афармленні гуманітарнага грузу.

20 красавіка 2023 года пастар быў затрыманы па арт.19.11 КаАП РБ за лайкі і каментары да матэрыялаў з інтэрнэт-рэсурсаў, прызнаных экстрэмісцкімі.

Пастар двойчы запар атрымаў арышт на 15 сутак, правёўшы за кратамі месяц.

Чытайце таксама:

Былога палітвязня Аляксея Раманава адпусцілі пасля 30 сутак арышту

На блогера Алеся Сабалеўскага завялі крымінальную справу за супрацоўніцтва з 6TV Bielarus

Палітвязня другі раз будуць судзіць за данаты, нягледзячы на касмічныя адкупныя. Зараз яму пагражае да 15 гадоў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
13
0
Сяброўства/адказаць/
23.02.2024
Дык мо трэба па АНТ і БТ аб'явіць, што на дадзены момант Беларусь падтрымлівае расею ў вайне супраць Украіны, таму за ўзгадваньне Украіны, украінцаў, яе флага, гімна, за блакітныя і жоўтыя колеры ў адзеньні беларусаў будуць саджаць на 5 гадоў, адбіраць маёмасьць. Навошта пі.дзець па тб, што нам вайна не патрэбная, што ўкраінцы нам не чужыя, і ў той жа час зьнішчаць людзей, хто падтрымлівае ўкраінцаў.
0
будьзма /адказаць/
23.02.2024
Преследовать за молитвы, это уже натуральное Средневековье. Но даже не в этом дело, белорусы уже смерились, что в стране установился местечковый феодализм. Преследовать верующих, это полнейший идиотизм, поскольку они считают это испытанием божьим и даже будут благодарны оккупантам за это. Это вам не рцпэшные попы и игуменьи, которые за свечной заводик душу дьяволу продадут. А эти товарищи идейные, им на любую власть плевать с высокой колокольни, у них вся власть на небесах сидит. 
0
Курт/адказаць/
24.02.2024
Человек достойный возглавить евангельскую церковь в свободной Беларуси. Настоящий христианин. Достоин уважения.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031