Знайсці
16.02.2024 / 11:0910РусŁacБел

Стала вядома, колькі беларусаў нарадзілася ў 2023. Сітуацыя найгоршая за ўвесь час падлікаў

Міністэрства юстыцыі паведаміла, што ў 2023 годзе ў Беларусі было зарэгістравана больш за 65 тысяч актаў аб нараджэнні. Дакладная лічба не ўказваецца, але ўсе суседнія падлікі ўказваюцца з дакладнасцю да адной дзясятай. З гэтага можна зрабіць выснову, што ў Беларусі нарадзіліся 65000-65100 дзяцей.

Гэта многа ці мала? Катастрафічна мала. Гэта найніжэйшы паказчык за ўвесь час, што вядуцца падлікі.

Колькасць народжаных дзяцей

  • 1953 — 176 200
  • 1963 — 173 889
  • 1973 — 144 729
  • 1983 — 173 510
  • 1993 — 117 384
  • 2003 — 88 512
  • 2013 — 117 997
  • 2023 — каля 65000.

У выніку каэфіцыент нараджальнасці (адносіны колькасці народжаных да агульнай сумы насельніцтва) апусціўся да гістарычнага мінімуму — 7,08. Гэта менш, чым у часы Другой сусветнай вайны.

Каэфіцыент нараджальнасці 

  • 2013 год — 12,46
  • 2019 год — 9,3
  • 2023 год — каля 7,08

Чытайце таксама:

Дэмаграфічная катастрофа. Узровень нараджальнасці ў Беларусі апусціўся ніжэй за ваенныя часы

Нараджальнасць падае. Цяпер ужо ва ўсім свеце

Беларусь — самая пажылая краіна ЕАЭС

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
14
Панылы сорам
8
Ха-ха
10
Ого
6
Сумна
30
Абуральна
7
0
Збигнев/адказаць/
16.02.2024
Лукашизм убивает просто своим существованием! ⬜️🟥⬜️
0
даведка/адказаць/
16.02.2024
Лукашенко надеялся, что повальная раздача им белорусского гражданства украинцам позволит скрыть масштаб эмиграции белорусов, но украинцы после этого не стали плодиться так, чтобы скрыть масштабную депопуляцию.
16.02.2024
Як лічылі каэфіцыент? Мы ж не ведаем колькасць насельніцтва пасля кавіда і эміграцыі. Кажуць што можа і 7 млн ужо быць.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031