Знайсці
16.01.2024 / 15:3310РусŁacБел

Беларусь — самая пажылая краіна ЕАЭС

Сярэдні ўзрост насельніцтва Беларусі ў 2023 годзе склаў 41 год. А вось у Кыргызстане гэты паказчык роўны 28 гадам, піша thinktanks.by.

Фота: Contributor / Getty Images

Згодна з дэмаграфічным зборнікам, выпушчаным Еўразійскай эканамічнай камісіяй, сярэдні ўзрост насельніцтва па краінах Еўразійскай эканамічнай супольнасці (ЕАЭС) размеркаваны так:

  • Беларусь — 41,2 года.
  • Расія — 40,7.
  • Арменія — 37,4.
  • Казахстан — 32,1.
  • Кыргызстан — 28,3.

Людзі ва ўзросце ад 65 гадоў займаюць у нашай краіне долю ў 16,5% насельніцтва. Такі ж працэнт пажылых мае і Расія. У Кыргызстане гэтая доля складае 5,4%, у Казахстане — 8,5%.

Беларусь — самая «жаночая» краіна. Доля жанчын складае 53,8%, што вышэй, чым у астатніх краінах. Самая мужчынская краіна — Кыргызстан, тут доля мужчын даходзіць да 49,5%.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

label.reaction.like
5
label.reaction.facepalm
1
label.reaction.smile
5
label.reaction.omg
2
label.reaction.sad
13
label.reaction.anger
5
0
Hydrated/адказаць/
16.01.2024
Тым часам шматдзетных матуль лукашысты катуюць ў вязьніцах бо не ў той колер нарадзілі елку на Раство ці не там лайк паставілі. Пратэстанцкія сем'і катуюць за іх погляды, хаця менавіта ў пратэстанцкіх і каталіцкіх сем'ях больш дзяцей. Толькі сярод маіх знаёмых чатыры маладыя смям'і разам з дзецьмі пакінулі Беларусь з-за гвалту і тэрору. І гэтыя людзі працавалі хто ў ІТ, хто медыкам, хто вадзіцелям. Яны неслі краіне прыбытак, плацілі падаткі. А якую карысць краіне нясуць "красаўцы" ды лукашэнаўскія чыноўнікі, прапагандысты, ідыелагі? Ніякай. Выключна растраты дзяржаўнага бюджэту, як і ўся сямейка перасідэнта.
16.01.2024
Kotya, судя по темпам миграции у поколения 25-35 нету шансов получить белорусскую пенсию, а польскую, немецкую или канадскую вполне.
0
панна Ганна /адказаць/
17.01.2024
Hydrated, Вы так кажаце, быццам лукашыстам з іхнімі прыслужнікамт крамаўцамі патрэбная нейкая там краіна.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера