Знайсці
09.02.2024 / 14:281РусŁacБел

У «Бі-2» выйшаў альбом найлепшых хітоў

Гурт з беларускімі каранямі, які перажыў на мінулым тыдні складаную эпапею з арыштам у Тайландзе і пагрозай дэпартацыі ў Расію, сёння прэзентаваў альбом «All the Best, vol. 1» — у яго ўвайшлі асноўныя хіты розных гадоў, перазапісаныя з выкарыстаннем сучасных студыйных тэхналогій.

«Бі-2». Тэлеграм-канал гурта

«Для гэтага рэлізу мы перазапісалі 90% музычных партый кожнай песні, пры гэтым захаваўшы арыгінальныя аранжыроўкі — атрымаўся не проста рэмастэрынг, а паўнавартасная рэканструкцыя кожнага трэка. Для ранніх песень мы таксама запісалі новыя вакальныя партыі, паколькі арыгінальныя студыйныя запісы аказаліся страчанымі.

У выніку песні ў альбоме гучаць дакладна так, як мы іх зараз граем на канцэртах, — і якімі мы б хацелі чуць гэтыя трэкі, калі б запісвалі іх у 2024 годзе. Прыемнага праслухоўвання, сябры!», — паведаміў гурт у сваім тэлеграм-канале.

У альбом увайшлі такія хіты, як «Рэвалюцыя», «Апошні герой», «Слізкія вуліцы» (сумесна з Brainstorm), «Палкоўніку ніхто не піша», «Малітва» ды інш.

Чытайце таксама:

«Нам удалося вырваць хлопцаў з пашчы гэтага кракадзіла літаральна ў апошні момант». Падрабязнасці, як вызвалялі «Бі-2»

«Нам усе казалі, што гэта заказ рускага консульства, каб нас экстрадаваць у Расію». «Бі-2» пракаментавала сваё затрыманне

МЗС РФ здзекліва пажартавала, што Ізраіль не можа вярнуць закладнікаў з сектара Газа — у адрозненне ад музыкаў «Бі-2»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
5
Капец/адказаць/
09.02.2024
Віншую з прабіццём чарговага дна, "бастыён беларушчыны"! 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031