Знайсці
08.02.2024 / 18:557РусŁacБел

Расійская разведка запусціла хвалю дэзынфармацыі аб біялагічных выпрабаваннях ЗША на жыхарах Афрыкі

Раней расійскія спецслужбы гаварылі пра бактэрыялагічную праграму Пентагона ва Украіне, цяпер той жа метадычкай спрабуюць бударажыць Афрыку.

Вакцыянацыя хлопчыка ў Паўднёвай Кеніі. Фота: Getty Images

Як піша The Wall Street Journal, рупарам дэзынфармацыі на афрыканскім кантыненце зʼяўляецца анлайн-служба навін «Афрыканская ініцыятыва», створаная ў мінулым годзе. Яе супрацоўнікі выкарыстоўваюць сацыяльныя сеткі для крытыкі намаганняў Захаду ў сферы аховы здароўя грамадзян.

Афрыка становіцца ўсё больш важнай арэнай суперніцтва паміж ЗША і Расіяй. У ліпені мінулага года Пуцін правёў сустрэчу з лідарамі афрыканскіх краін у Санкт-Пецярбургу, а ў студзені гэтага года дзяржсакратар ЗША Блінкен наведаў чатыры краіны кантыненту.

Па інфармацыі Джэймса Рубіна (James Rubin), які курыруе Цэнтр глабальнага ўзаемадзеяння Дзярждэпартамента ЗША, «Афрыканская ініцыятыва» атрымлівае матэрыяльную дапамогу і кіруецца расійскімі спецслужбамі.

Галоўная задача — пасеяць недавер сярод афрыканцаў да працы медыцынскіх арганізацый ЗША і краін Захаду, накіраванай на выратаванне жыццяў мясцовага насельніцтва.

Яшчэ ў ліпені 2023 года начальнік войскаў радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны Узброеных сіл Расіі генерал Ігар Кірылаў на брыфінгу заявіў, што ЗША таемна выпрабоўваюць біялагічныя агенты на афрыканцах. Па яго словах, заяўленыя мэты амерыканскіх праектаў у Нігерыі па барацьбе з ВІЧ-інфекцыяй не адпавядаюць рэчаіснасці.

Гэтая заява хутка была падхопленая і распаўсюджаная «Афрыканскай ініцыятывай» праз офісы ў Буркіна-Фасо і Малі з дапамогай мясцовых журналістаў і блогераў. Англамоўны і франкамоўны каналы ў тэлеграме арганізацыі маюць адпаведна звыш 13 і 14 тысяч падпісчыкаў.

Сярод публікацый — матэрыялы аб тым, што амерыканскія вайскоўцы ствараюць біялагічныя лабараторыі ў афрыканскіх краінах для правядзення эксперыментаў над мясцовым насельніцтвам.

Па словах амерыканскіх чыноўнікаў, у найбліжэйшыя месяцы дэзынфармацыя будзе пашыраная праз шэраг «незалежных рэпартажаў». Яны звяртаюць увагу, што Расія лічыць, што яе наратывы дэзынфармацыі маюць большы рэзананс на глабальным Поўдні, чым сярод жыхароў Захаду. Тым больш што і абставіны гэтаму спрыяюць.

Некалькі краін Афрыкі, уключаючы Буркіна-Фасо, пачынаюць укараняць першую ў свеце вакцыну ад малярыі, якая распрацавана брытанскай фармацэўтычнай кампаніяй. Акрамя гэтага на кантыненце назіраецца рост іншых інфекцыйных захворванняў сярод дзяцей пасля падзення ўзроўню вакцынацыі пад час пандэміі каронавірусу.

Журналісты высветлілі, што некаторыя з супрацоўнікаў «Афрыканскай ініцыятывы», якія пазначаныя на яе сайце, звязаныя з Групай Вагнера. Так, намесніца галоўнага рэдактара Ганна Замараева раней працавала прадстаўніком Цэнтру Вагнера, дзе развіваліся розныя стартапы, што фінансаваліся Групай Вагнера.

Паліттэхнолаг і спецыяльны карэспандэнт «Афрыканскай ініцыятывы» Віктар Васільеў у 2019 годзе працаваў у адной з кампаній Прыгожына ў Цэнтральна-Афрыканскай Рэспубліцы па здабычы золата і алмазаў.

У снежні мінулага года «Афрыканская ініцыятыва» правяла ў сталіцы Буркіна-Фасо Уагадугу Міжнародную канферэнцыю па ахове здароўя і суверэнітэту. На ёй прысутнічалі афіцыйныя асобы Буркіна-Фасо і Малі, расійскія вучоныя і актывісты грамадзянскай супольнасці з іншых краін Заходняй Афрыкі.

У справаздачы з мерапрыемства Віктар Васільеў напісаў, што на сустрэчы абмяркоўваліся «ганебныя практыкі заходніх кампаній», якія выкарыстоўваюць праграмы вакцынацыі як спосаб правядзення даследаванняў над жыхарамі кантыненту, якія аб гэтым нават не здагадваюцца. Удзельнікі канферэнцыі патрабавалі доступу да расійскай фармацэўтычнай прадукцыі.

Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў назваў абвінавачванні антырасійскай прапагандай. «Гэтыя абвінавачванні сталі звычайнымі для Захаду. Ні адно з іх не падмацавана доказамі», — цытуе выданне словы з яго электроннага ліста.

Чытайце яшчэ:

Аперацыя «Двайнік»: як дзейнічае расійская прапаганда

Рэкламнае агенцтва з расійскімі сувязямі прапаноўвала грошы вядомым блогерам, каб яны раскрытыкавалі вакцыну Pfizer

Расійская прапаганда адкрые ў Беларусі яшчэ адзін цэнтр «рускага свету», цяпер у Гродне

Антось Жупран

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
5
0
Огородник/адказаць/
08.02.2024
Пугало Огородное , у дизайнера родственники в северо-африканской федерации - там где березки, сортиры в поле и вечное величие за их царя.
3
Баба Валя/адказаць/
09.02.2024
Почитайте о ферме Комаров Билла Гейтса. Это на его сайте, все открыто и доступно. Очень интересное чтиво. GatesNotes: This factory breeds 30 million mosquitoes per week.
0
Комары Гейтса/адказаць/
09.02.2024
Баба Валя, земля плоская, так говорят по раша тв.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031