Знайсці
17.02.2024 / 07:501РусŁacБел

Яблычныя колцы ў слоеным цесце — рэцэпт і асаблівасці гатавання

Уразьце сваіх гасцей гэтай прыгожай выпечкай у форме колцаў, прысыпаных карыцай. Цяжка ўявіць больш просты дэсерт: усяго толькі трэба абвіць лустачкі яблыкаў слоеным цестам. Аднак выглядае надзвычай святочна, а на смак — поўная гармонія.

Фота: instagram.com/kati_in_the_kitchen/

Каб зрабіць яблычныя колцы ў слоеным цесце, вам спатрэбіцца:

  • 3 яблыкі
  • 1 пласт слоенага цеста
  • крыху малака або яйка (для змазвання цеста)
  • трохі цукру і карыцы

Як гатаваць:

1. Яблыкі абабраць і нарэзаць лустачкамі. Потым — бадай, галоўная складанасць у працэсе прыгатавання — трэба выдаліць асяродак, каб унутры кожнай лустачкі атрымалася дзірка.

Фота: krazykitchenmom.com

2. Разрэжце цеста на тонкія палоскі і абгарніце іх вакол кожнай яблычнай лустачкі.

3. Змажце цеста яйкам або малаком і пасыпце сумессю цукру і карыцы.

4. Выпякайце каля 20 хвілін пры тэмпературы 180°C. 

Смачна есці!

Больш рэцэптаў:

Трубачка ў карыцы — чэшскі трдзельнік. Гатуем дома: рэцэпт і сакрэты

Сырнікі з рыкоты. Рэцэпт і падказкі, як гатаваць

Адкуль узялася мода на боўлы і як самому скласці боўл

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
18.02.2024
Гэта не пасуе ні да кавы, ні да гарбаты, да ніводнага алкагольнага, ці неалкагольнага, напою. Ну, калі госьці дзеці, яно ясна, але іх гэтым не зьдзівіш, і нюансамі не зацікавіш.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031