Знайсці
03.02.2024 / 11:057РусŁacБел

Сербска-расійскага акцёра пазбавілі ролі ў серыяле «Белы лотас» ад HBO. Падтрымаў вайну ва Украіне

Мілаш Бікавіч вядомы па серыялах «Гатэль Элеён», «Халоп» і «Халоп 2».

Мілаш Бікавіч. Фота: Wikimedia Commons

«Я быў бы рады здымацца ў «Белым лотасе» — серыяле, які мне сапраўды падабаецца, папрацаваць з калегамі, якіх я паважаю. Аднак мой удзел у праекце стаў немагчымым па прычынах, якія выходзяць за рамкі творчасці, бо я не гатовы мяняць свае прынцыпы», — напісаў ён у сацсетках.

Крыніцы Deadline паведамілі, што HBO скасаваў кантракт з Бікавічам і вырашыў «перапрацаваць» фрагменты з яго ўдзелам. Афіцыйнага паведамлення, чаму было прынятае рашэнне, няма

У студзені МЗС Украіны звярнуўся да HBO, заявіў, што акцёр падтрымлівае Расію з пачатку поўнамаштабнай вайны і спытаў тэлеканал, ці «нармальна» яму працаваць з Бікавічам.

Сам акцёр назваў тое, што адбылося, «перамогай абсурду і паразай мастацтва», піша РБК.

Чытайце таксама:

Брэд Піт знімецца ў апошнім фільме Таранціна

Новая экранізацыя «Майстра і Маргарыты» скарыла мінчан і прывяла ў шаленства прыхільнікаў вайны. Што ў ёй такога?

У пракат выйшаў польскі гістарычны баявік пра Тадэвуша Касцюшку

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
40
Панылы сорам
2
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
1
2
Все должны это знать/адказаць/
03.02.2024
Вата должна страдать
2
Улад/адказаць/
03.02.2024
Я вітаю такое рашэнне НВО. Няхай ён з "Халопамі" працуе.
P.S. Другі сезон "Белага лотаса" мне спадабаўся! Лепш за першы. А такое бывае рэдка.
1
у меня предложение -/адказаць/
03.02.2024
таких идейных надо в Крынки отправлять. глядишь - и мир станет чище.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031