Знайсці
04.02.2024 / 08:2513РусŁacБел

Пастухоў пірог — неўміручая класіка

Прапануем «карысную» версію пастуховага пірага — дарэчы, яна будзе ідэальнай для дзяцей, асабліва калі яны пераборлівыя ў ежы. Унутры гэтай стравы схавана шмат карысных складнікаў, а атрыманых калорый хопіць на доўгі шпацыр ці нават кароткае падарожжа.

Фота: janinewhitling.com.au

Для ніжняй часткі:

  • 1 цыбуліна, дробна парэзаная
  • 400 г фаршу з бараніны
  • 2 сталовыя лыжкі мукі
  • 2 морквы (прыблізна 100 г кожная), абабраныя, дробна нацёртыя
  • 2 кабачкі (прыблізна 175 г кожны), абабраныя, дробна нацёртыя
  • 400 г кансерваваных нарэзаных памідораў
  • 2 сталовыя лыжкі таматнага пюрэ
  • 200 мл вады, якая толькі што закіпела
  • ½ чайнай лыжкі сушанай сумесі траў
  • 1 кубік булёну
  • соль і свежамолаты чорны перац

Для верхняй часткі:

  • 800 г сопкай бульбы, абабранай і нарэзанай кубікамі
  • 50 г масла
  • 4 сталовыя лыжкі малака
  • 100 г сыру чэдар (ці іншага), нацёртага на буйной тарцы
  • 1 невялікая квяцістая капуста (прыблізна 650 г), абрэзаная, без сцёблаў, дробна нацёртая

Як гатаваць:

  1. Разагрэйце духоўку да 200°C.
  2. Нагрэйце вялікую патэльню з антыпрыгарным пакрыццём на сярэднім агні. Дадайце цыбулю і фарш і абсмажвайце 8-10 хвілін, рэгулярна памешваючы, пакуль фарш не падрумяніцца.
  3. Пасыпце фарш мукой і добра перамяшайце. Дадайце моркву, кабачкі, памідоры, таматнае пюрэ, ваду і зеляніну і яшчэ раз перамяшайце. Раскрышыце булённы кубік, прыпраўце соллю і перцам.
  4. Давядзіце да кіпення, затым варыце 25—30 хвілін, рэгулярна памешваючы, пакуль падліўка не загусне і гародніна амаль цалкам не разварыцца.
  5. Тым часам давядзіце да кіпення каструлю з вадой. Дадайце бульбу і варыце 15—20 хвілін ці пакуль яна не стане мяккай, але пры гэтым яшчэ не будзе развальвацца.
  6. Перакладзіце сумесь для начыння ў неглыбокую гарачатрывалую форму аб'ёмам 2 літры і пастаўце гэту форму на бляху.
  7. Зліце ваду з бульбы і вярніце бульбу ў рондаль. Дадайце масла і разамніце да атрымання аднастайнай масы, затым дадайце малако і палову сыру. Дадайце квяцістую капусту, прыпраўце соллю і перцам. Пры неабходнасці дадайце яшчэ крыху малака.
  8. Выкладзіце пюрэ на бараніну і раўнамерна размяркуеце. Пасыпце сырам, які застаўся. Запякайце 25-30 хвілін або пакуль сыр не расплавіцца і не стане залаціста-карычневым, а начынне не пачне булькатаць.

А вось рэцэпт пастуховага пірага з ялавічынай: Рэцэпт на выходныя: пастухоў пірог

Больш рэцэптаў:

Лёгкае леча з індычкай. Рэцэпт і сакрэты гатавання

Запяканка з цёртай бульбы з гароднінай

Рэцэпт на выхадныя. Грэчаская запяканка пастыцыа — зорная страва міжземнаморскай кухні

Падсмажаны хлеб з морквай і тварожным сырам

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
4
Сумна
2
Абуральна
4
0
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
05.02.2024
во намарасіў...
трындзеца
задурыў усю нашу бальную галаву

а якая там, дарэчы, заўтра пагода прагназуецца ў цэлым па планеце?
0
Жвір/адказаць/
05.02.2024
І ўсё, так, рацыя... Я апалітычны чалавек, высокадухоўна разьвіты, выкшталцонага выхаваньня, выключных памкненьняў, шляхетных манераў, і далёкі ад палітычнай мітусьні, жыву ў высокіх матэрыях і з пагардаю пазіраю на нікчэмныя ды бессэнсоўныя мірскія жарсьці... Рацыя. О!
0
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
06.02.2024
о. а вось і каклеты) https://nashaniva.com/335670 
прам спаўняеце жыданні ці што?) што б яшчэ захацець?🤔
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031