Знайсці
22.01.2024 / 08:542РусŁacБел

У Мінску ў элітным доме прадаецца кватэра на даху. Як у Карлсана, толькі ў разы большая

Гэта дом непадалёк ад Парку Чалюскінцаў, толькі па іншы бок праспекта Незалежнасці ў Інструментальным завулку.

Гэты цагляны будынак узвялі ў 2007 годзе. Дом атрымаў розную паверхавасць (ад 7 да 9 паверхаў) і вентфасад, піша Realt.by.

Яндэкс-карты

Размяшчэнне каля дома — проста топ. Адсюль можна пешшу дайсці да Парка Чалюскінцаў і Батанічнага сада, за некалькі крокаў ад дома − станцыя метро, а таксама шматлікія кафэ, рэстараны, фітнэс-цэнтры, дзіцячыя сады, гімназіі, школы, універсітэты, аддзяленні банкаў, медцэнтры, крамы, аптэкі і салоны прыгажосці.

Адна з прапановаў — эксклюзіў: цяпер у доме прадаецца пентхаўс з велізарнай тэрасай на даху. Плошча гэтай кватэры, размешчанай на двух апошніх паверхах дома, складае 210 квадратных метраў.

На першым узроўні размясцілася гасцёўня, два прасторныя спальныя пакоі, вялікая кухня, санвузел і гардэробная. На другім узроўні — спальны пакой, санвузел, кабінет, гардэробная і шыкоўная тэраса плошчай 151 (!) квадратны метр.

На тэрасе новыя гаспадары могуць арганізаваць басейн, зону адпачынку з барбекю, міні-сад, хатні кінатэатр, саўну, зону SPA і іншае.

У кватэры — панарамнае шкленне, вокны «ў падлогу», вялікая колькасць натуральнага асвятлення, вышыня столяў ад 3 метраў. Пентхаўс цалкам гатовы да пражывання і ўкамплектаваны неабходнай мэбляй і тэхнікай.

Бонусам да кватэры ідуць два парковачныя месцы перад домам.

Кошт пентхауса — 389 тысяч даляраў (1852 даляры — за метр).

Чытайце таксама:

У Мінску прадаюць ідэальную кватэру для фанатаў шахмат 

У гэтым доме жылі знакамітасці БССР. Паглядзіце, якую кватэру там прадаюць 

Старую мінскую Лошыцу зносяць, да канца застаецца зусім трошкі ФОТЫ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
17
Панылы сорам
4
Ха-ха
6
Ого
4
Сумна
0
Абуральна
2
1
Хто та урот/адказаць/
22.01.2024
Нешта я не бачу гэтых вокнаў «ў падлогу», пад імі яшчэ радыятары ўсталяваны вышынёў паўметра як мінімум.
0
Жвір/адказаць/
24.01.2024
Некалі, у маленстве, я вельмі зайздросьціў таму "малышу", што ў яго ёсьць такі вясёлы сябар, ды з прапелерам...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031