Знайсці
20.01.2024 / 10:159РусŁacБел

Вядомага будынка ў цэнтры Мінска больш няма. Яго знеслі дзеля метро

Яшчэ ўвосень мінчукі звярнулі ўвагу, што на вуліцы Максіма Багдановіча перастаў працаваць супермаркет «Санта». Аказалася, вялікі адміністрацыйны будынак, у якім былі офісы і супермаркет, вызначылі пад знос. Прычына — пракладка трэцяй лініі метро.

Фота: Realt.by

Праца над разборам будынка закіпела з першых рабочых дзён студзеня. Сёння большай часткі дома ўжо няма. Realt.by паглядзеў, як зносяць знаёмы многім бардовы будынак.

Калісьці гэты будынак па вуліцы Веры Харужай, 25/1 быў часткай Мінскай мэблевай фабрыкі. У нулявых і дзясятых гадах былыя вытворчыя памяшканні рэканструявалі пад офісы, а ў 2019-м годзе на першым паверсе будынка адкрылі краму. Флагманскі супермаркет «Санта» плошчай каля 1000 квадратаў прапрацаваў чатыры гады. Акрамя прадуктовай крамы ў будынку на скрыжаванні двух транспартных артэрый працавалі кафэ, шаурма, невялікія крамкі і офісы.

Фота: Realt.by

Ну, а з пачаткам 2024-га гісторыя бардовага дома падышла да канца. Прычына — пашырэнне Зеленалужскай лініі метро. Згодна з планамі горадабудаўнікоў станцыя «Камароўская» размесціцца якраз на скрыжаванні вуліц Веры Харужай і Максіма Багдановіча.

Цяпер рабочыя ўжо разабралі дзве часткі будынка. Пасля будуць дэмантаваць памяшканні былога супермаркета.

Фота: Realt.by

Дарэчы, пад знос вызначаны толькі першы корпус пабудовы — крыло, якое знаходзіцца бліжэй да вуліцы Старавіленскай, застанецца на сваім месцы. Дарэчы, падчас будаўніцтва па расчышчанай тэрыторыі пройдзе аб'язная дарога.

Уласна будаўніцтва метро пачнецца ўжо вясной гэтага года. Цяпер на другім участку трэцяй лініі вядуцца работы па перакладцы інжынерных камунікацый, а да асноўнага этапу будаўніцтва ад станцыі «Юбілейная» да «Парку Дружбы народаў» пачнуць у маі. Усяго метрабудаўцам трэба будзе пракласці каля дзевяці кіламетраў тунэляў у двух напрамках.

Фота: Realt.by

Для пракладкі трэцяй лініі метро пад экскаватар у 2023-м годзе пайшоў будынак «Прыёрбанка» і трохпавярховага жылога дома на вуліцы Машэрава.

Фота: Realt.by

Чытайце таксама:

Мінскі метрапалітэн паказаў, як будзе выглядаць станцыя «Пярэспа»

У Мінску зносяць адзін з офісаў Прыёрбанка, на яго месцы будзе новая станцыя метро

Новыя станцыі мінскага метро пачнуць будаваць у траўні 2024 года

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
14
Панылы сорам
9
Ха-ха
3
Ого
6
Сумна
12
Абуральна
20
20.01.2024
IharЪок ,

нешта ў мяне картка ваша (типа мир) у банкамёт вашы не устауляецца 

ну мабыць я тупая і ручкі ў мяне крывыя
4
Бабариканец/адказаць/
21.01.2024
Ihar, кто такой Боборико? Он уже давно покойник
1
Уроду/адказаць/
22.01.2024
Бабариканец, этг Человек, который показал всему миру, что в Беларуси нацизм.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031