Знайсці
19.01.2024 / 16:531РусŁacБел

Новыя станцыі мінскага метро пачнуць будаваць у траўні 2024 года

Стала вядома, што новыя станцыі мінскага метро пачнуць будаваць у траўні 2024 года. Пра гэта расказала намесніца генеральнага дырэктара па эканоміцы «Мінскметрабуда» Ганна Аляксейчык, паведамляюць «Мінск-Навіны».

Фота ілюстрацыйнае

Чыноўніца адзначыла, што ўзвядзенне асноўных аб'ектаў першага ўчастка трэцяй лініі мінскага метро ўжо знаходзіцца на завяршальнай стадыі. Паводле яе слоў, тры станцыі, а таксама электрадэпо «Слуцкае» плануюць увесці ў эксплуатацыю ў канцы 2024 года.

Аляксейчык удакладніла, што ў траўні 2024 года збіраюцца пачаць асноўны этап будаўніцтва другога ўчастка трэцяй лініі метро, адзначыўшы, што ад станцыі «Юбілейная» да «Парку Дружбы народаў» цяпер праводзяцца работы па перакладцы інжынерных камунікацый.

Са свайго боку намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Чэрнікаў заўважыў, што ўжо вядома, дзе ў перспектыве можа праходзіць чацвёртая лінія метро, адзначыўшы, што на найбліжэйшыя 10 гадоў маштабныя планы ўжо ёсць.

Чытайце таксама:

Ля Мінска пабудавалі дзіцячы садок сусвету дыназаўраў. Паглядзіце, як ён выглядае

Якія гандлёвыя цэнтры адкрыюцца сёлета ў Мінску

Мінскі вакзал з дапамогай ізаленты пазбавіўся англійскай мовы. А вось каманды выправіць памылкі ў беларускай не было

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
20.01.2024
Страшэнны хэрп і молат камуністычнай акупацыйнай улады на фота Ганьба. А па справе, значыцб ёсць грошы. Значыць 90 кап. — завялікая цана.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031