Знайсці
19.01.2024 / 18:3740РусŁacБел

Качанава выгуляла на МТЗ раскошную шубу са скандынаўскай норкі

Самая высокапастаўленая беларуская чыноўніца прыехала да завадчан расказваць пра сацыяльную справядлівасць у шубе да пятаў.

Качанава наведала Мінскі трактарны завод, апранутая ў раскошнае футра, меркавана, са скандынаўскай норкі.

Модныя павевы апошніх сезонаў кажуць, што забойства жывёл дзеля адзення не адпавядае сучасным стандартам гуманнасці. Але вятры перамен прыходзяць у Беларусь са спазненнем і ў нашых краях норкавае футра ўсё яшчэ асацыюецца з раскошай. 

Фота: тэлеграм-канал Савета Рэспублікі

У свеце беларускай палітыкі важна падтрымліваць імідж даступнасці і блізкасці да звычайных грамадзян — сціплы вобраз дазваляе здымаць негатыў і лягчэй «прадаваць» патрэбныя ідэі электарату. У недалёкім мінулым беларускія «слугі народа» адчувалі гэтыя межы і стараліся не выстаўляць сваё прывілеяванае становішча напаказ, але сёння, відаць, сітуацыя змянілася — ім ужо не трэба задумвацца пра дарэчнасць.

@nashaniva Качанава выгуляла раскошную шубу #мтз#мінск#минсксейчас#лукашенко#минскновости#беларусьновости#новостибеларуси#нашаніва#тракторныйзавод♬ Comedy Scenes - Comical, stupid, odd, lovely (Drumless)(1441321) - Ponetto

Так, багатым аўтфітам Качанава падкрэслівае разрыў паміж сваім становішчам у сацыяльнай іерархіі і месцам звычайных завадчан.

Зрэшты, можа, чыноўніца проста хацела звярнуць увагу на сваю працавітасць. У звароце да рабочых Наталля Іванаўна падкрэсліла: «Чалавек працы павінен атрымліваць дастойную заработную плату і разумець, што ў яго ёсць сацыяльныя гарантыі».

Магчыма, шубай — цана падобнай у Мінску стартуе ад $3500 — яна хацела паказаць, што працуе не пакладаючы рук і таму атрымлівае добры заробак.

Пралічылася Качанава і з правіламі этыкету: з пункта гледжання дзелавога дрэс-коду, афіцыйны візіт — не найлепшая нагода, каб казыраць багаццем. Для падставаў накшталт наведвання завода падышло б драпавае паліто або мінімалістычны пухавік.

Наяўнасць норкавага футра можна было б апраўдаць моцнымі маразамі, аднак у сталіцы сёння было ўсяго мінус 3, і ў футравым халаце магло быць заспякотна. Але, калі жанчына жадае «выгуляць» свой гардэроб, прагноз надвор'я яшчэ ніколі ёй не перашкаджаў.

Акрамя Качанавай і іншыя набліжаныя да Лукашэнкі жанчыны песцяць сябе дарагімі рэчамі. А гардэроб яго нявестак сапраўды можа вас здзівіць.

Чытайце таксама:

На сустрэчы з Лукашэнкам Наталля Качанава парушыла адразу тры правілы дзелавога дрэс-коду

Фізрук, «змагар» з 23.34, судзімы за крадзеж: дзе працуюць і як выглядаюць мужы топ-чыноўніц?

Кацярына Гардзеева

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
40
Ха-ха
13
Ого
3
Сумна
6
Абуральна
31
0
купляйце беларускае/адказаць/
20.01.2024
разанская базарная бабця ў скандынаўскай норцы
0
Галя/адказаць/
20.01.2024
Гарри, средняя пенсия в Беларуси около 230$. Пенсионерке, чтобы купить такую шубу за 3500$, нужно полтора года ни пить ни есть, откладывая всю пенсию.
1
здравствуйте, как вас там? баран?гу?/адказаць/
20.01.2024
так у Самая высокапастаўленая беларуская чыноўніца яўна не 46 памер
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031