Знайсці
14.01.2024 / 15:0610РусŁacБел

У часе сэксу больш думаеш пра тое, як выглядаеш, чым пра задавальненне? Каментуе сэксолаг

Чаму жанчына ў часе інтыму думае пра тое, як яна выглядае, і як напругу ператварыць у асалоду?

 Выява: vecteezy

— Я не магу расслабіцца і атрымаць задавальненне падчас сэксу са сваім маладым чалавекам. Увесь час думаю аб тым, як я выглядаю. Ён мяне лашчыць, а ў маёй галаве думкі, ці добра зробленая эпіляцыя, ці дастаткова сэксуальная бялізна, ці не тырчыць жывот і г. д. Я ўжо стамілася ад гэтага і хачу атрымліваць асалоду ад працэсу. Што мне рабіць?

На пытанне BAR24 адказвае сэксолаг, доктар-псіхатэрапеўт Васіль Шаўлякоў.

— Насамрэч, гіперкантроль і складанасць абстрагавацца ад празмернай разумовай актыўнасці — гэта частая праблема шматлікіх жанчын. Так адбываецца з прычыны фізіялагічных асаблівасцяў. То-бок асаблівасцяў працы цэнтральнай нервовай сістэмы ў жанчын. У жанчын заўсёды ў галаве шмат кагнітыўных рацыянальных канструктараў працэсаў. Яны і патрабуюць сталай канцэнтрацыі ўвагі. Таму часта жанчына фіксуецца не на бягучай рэальнасці, а хутчэй на сваіх думках. Яны забягаюць далёка наперад. З прычыны гэтага працэсы, якія патрабуюць увагі ў цяперашнім моманце, могуць пакутаваць у сваёй эфектыўнасці і якасці.

Сэкс — адзін з такіх працэсаў. Ён патрабуе апускання ў свае перажыванні і ў свае адчуванні. Празмерная разумовая актыўнасць, вядома, шмат у чым замінае, перашкаджае асалодзе і задавальненню.

Акрамя таго, гэтая сітуацыя можа пагаршацца нейкімі складанасцямі ва ўспрыманні ўласнага цела і ўласных фізіялагічных і эмацыйных рэакцый. Напрыклад, жанчыны вельмі шмат увагі надаюць стану свайго цела і гукам, якія выдаюць. Бо ў іх ёсць уяўленне пра тое, што гэта альбо непрыгожа, альбо будзе нейкім чынам адцягваць ці нават «адварочваць» партнёра.

Акрамя таго, калі ў жанчыны нізкі ўзровень узбуджанасці, то-бок няма паглынання працэсам, то яна так ці інакш будзе адцягвацца на іншыя думкі проста па звычцы, таму што так закладзена прыродай. І тады хутчэй пытанне ва ўменні канцэнтравацца на ўласных адчуваннях і перажываннях, то-бок заставацца ў моманце. Гэта адносіцца да павышэння самаацэнкі з ідэі таго, што партнёру важна давяраць у яго меркаванні і яго задавальненні.

Ці заўважае мужчына праблемы жанчыны ў часе сэксу

Калі мужчына знаходзіцца з вамі, калі ён абраў вас, то, натуральна, ён так ці інакш атрымлівае асалоду ад працэсу і вашага цела. Думаць аб тым, што яму нешта не спадабаецца, — гэта спрабаваць усядзець на двух крэслах. Вырашаць за сябе і за яго.

Я думаю, што ваш мужчына цалкам можа сам за сябе вырашыць, наколькі яго задавальненне будзе залежаць ад, напрыклад, вашай прыгажосці ці ад вашага цела. 

Калі ж партнёрам нешта не падабаецца ці іх нешта не задавальняе, то заўсёды ёсць магчымасць аб гэтым пагаварыць. 

І апошні момант. Ён заключаецца ў тым, што сапраўды жанчыны вельмі схільныя да розных трывожных станаў. Улічваючы вялікую напругу, якой патрабуе актыўнае сацыяльнае, прафесійнае і сямейнае жыццё, жанчыне вельмі важна авалодваць рознымі навыкамі самакантролю. Напрыклад, медытатыўнымі, рэлаксацыйнымі і іншымі тэхнікамі. Яны дапамагаюць пераключыцца ад мітусні будняў ці нейкіх праектаў. 

Тады можна выйсці ў пазіцыю чалавека, які на нейкі час можа адпусціць свае думкі, тады і атрымаецца дазволіць сабе крыху адпачыць, атрымліваючы асалоду ў дадзены момант. 

Акрамя таго, на мой погляд, калі жанчыне цяжка расслабіцца ў прысутнасці мужчыны з пункта гледжання сваёй сэксуальнасці і разняволенасці, хутчэй за ўсё, гэта адбіваецца не толькі ў інтымным плане, але і ў іншых, у тым ліку і бытавых, працэсах.

Ёй будзе складана расслабіцца і з мужчынам, і пераключыцца на задавальненне ад кубачка кавы.

Я б парэкамендаваў звярнуцца да псіхолага ці да сэксолага. У суправаджэнні спецыяліста жанчына змагла б павысіць самаацэнку. Яна б навучылася расслабляцца і прысутнічаць у моманце, адхіляючыся ад нейкіх старонніх працэсаў.

Чытайце таксама:

Як выправіць «разрыў між аргазмамі»

Пасля аргазму (асабліва разам) лепш спіш, цяпер афіцыйна

«Каб дзеці не смяяліся, ведаючы больш, чым мы». Беларусы расказалі пра сваё палавое выхаванне і першы сэкс

Штучны інтэлект папрасілі самастойна візуалізаваць аргазм. Вось што з гэтага атрымалася

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
4
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
7
0
Вадзім /адказаць/
19.01.2024
хто прафан?, ну, і ў мяне тое самае ў галаве. Завуся Вадзімам
0
невядзімка/адказаць/
20.01.2024
Вадзім - красивое имя )
0
насамрэч/адказаць/
21.01.2024
праца жаночага і мужчынскага мозгу крыху розная)
муж неяк сказаў, калі я чарговы раз пажалілася на дрэнную памяць: “да у тебя просто малая оперативка” – такім чынам параўнаўшы маю памяць з кампутарнай) ну тут і я крыху задумалася на прадмет параўнання жаночай і мужчынскай памяці з RAM і ROМ) сама ж мужа даўно празвала хадзячай энцыклапедыяй, бо ў яго, здаецца, ёсць адказ на любое пытанне. здаецца, ён ведае ўсё) а мне, напрыклад, каб адказаць на пытанне дзіцяці (а адказаць трэба было найбольш дакладна, а не проста на адчапіся), трэба было крыху зазіраць у энцыклапедыю) ну і сапраўды - нібы так – мой мозг, каб папрацаваць над задачай, падгружае дадзеныя, перапрацоўвае іх, пасля выканання задачы, частка дадзеных сціраецца)
неяк рашыла памарасіць з сяброўкай на гэты прадмет (ну проста я думала, што са мной нешта не так), дык яна сказала: супакойся. у нас з (называе імя мужа) з энцыклапедыямі усё роўна так, як і ў вас)


Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031