Знайсці
13.01.2024 / 16:221РусŁacБел

Кіраўніца Еўрапарламента сустрэлася з Ціханоўскай і прадстаўнікамі палітвязняў

Старшыня Еўрапарламента Раберта Метсола сустрэлася ў Вільні са Святланай Ціханоўскай, а таксама з былымі палітвязнямі і іх сваякамі. Падчас гэтых сустрэч яна выказала падтрымку беларусам, якія працягваюць змагацца за свабоду. 

Фота прэс-службы Святланы Ціханоўскай

Ціханоўская заклікала Раберту Метсолу падтрымаць ідэю стварэння міжнароднага фонду падтрымкі сем'ям палітвязняў і рэабілітацыі тых, хто выйшаў з турмаў. 

Таксама яна перадала ёй прапанову, каб прыняць асобны санкцыйны пакет супраць асоб, датычных да рэпрэсіяў, а таксама супраць прадпрыемстваў, якія выкарыстоўваюць прымусовую працу вязняў.

Раберта Метсола запрасіла Ціханоўскую ўзяць удзел у саміце Еўрапейскай народнай партыі, які пройдзе ў сакавіку ў Бухарэсце, каб зрабіць Беларусь адной з тэмаў падчас выбарчай кампаніі ў Еўрапарламент.

Фота прэс-службы Святланы Ціханоўскай

У другой частцы сустрэчы адбылася размова Раберты Метсолы са сваякамі палітвязняў і былымі палітзняволенымі, якія ўжо адбылі свой тэрмін, у тым ліку Андрэем Шарэндам, Аленай Лысковіч, Анатолем Хіневічам. Удзел у сустрэчы таксама брала прадстаўніца фонду «Краіна для жыцця» Вольга Зазулінская. Удзельнікі сустрэчы падзяліліся сваімі гісторыямі і заклікалі кіраўніцу Еўрапарламента звярнуць увагу на сітуацыю з палітвязнямі, іх сем'ямі, прыкласці намаганні па вызваленні палітвязняў.

Чытайце таксама:

Ціханоўскую паспрабавалі ўцягнуць ва ўнутрыпольскую палітыку. Ёй прыпісалі словы, якія яна не казала

Ціханоўская гаварыла са спікерам фінскага парламента па-беларуску, і ён яе разумеў

Святлана Ціханоўская сустрэлася з паслом ЗША ў Польшчы і паціснула лапу яго сабаку

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
руки по швах/адказаць/
13.01.2024
они словно близнецы
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031