Знайсці
11.01.2024 / 22:597РусŁacБел

Ціханоўская гаварыла са спікерам фінскага парламента па-беларуску, і ён яе разумеў

Святлана Ціханоўская 11 студзеня прыбыла з візітам у Фінляндыю, дзе правяла сустрэчы з кіраўніцтвам гэтай краіны. Яе суразмоўцамі сталі прэм'ер-міністр Фінляндыі Петэры Орпа, спікер парламента Фінляндыі Юсі Хала-аха і міністарка замежных спраў гэтай краіны Эліна Валтанен.

Частка сустрэчы Ціханоўскай і спікера парламента Юсі Хала-аха прайшла нават на беларускай мове, бо гэты палітык таксама і навуковец-славіст, адпаведна валодае і іншымі славянскімі мовамі, у тым ліку і беларускай.

Падчас гэтай сустрэчы бакі абмяркоўвалі стварэнне групы «За дэмакратычную Беларусь» у парламенце Фінляндыі і яе далучэнне да працы міжнароднай кааліцыі групаў сяброў Беларусі. Акрамя таго гаварылі пра магчымасць правядзення слуханняў па Беларусі і прыняцця адпаведнай рэзалюцыі, як гэта было раней зроблена ў нямецкім Бундэстагу.

З прэм'ер-міністрам Фінляндыі Петэры Орпа Ціханоўская абмеркавала магчымасць дапамогі з боку гэтай краіны ў арганізацыі праграм рэабілітацыі для былых палітзняволеных і іх сем’яў, а таксама прыцягнення рэжыму да адказнасці на міжнародным узроўні. 

Акрамя таго, Святлана Ціханоўская заклікала прэм’ер-міністра знайсці варыянты спрашчэння працэдур легалізацыі беларусаў у Фінляндыі, у тым ліку атрымання палітычнага прытулку — і зменшыць колькасць адмоваў у яго наданні. 

Урэшце, з міністаркай замежных спраў Фінляндыі Элінай Валтанен Ціханоўская абмеркавала магчымасці супрацы ў межах міжнародных арганізацыяў.

Валтанен адзначыла, што Беларусь унесена ў парадак дня пасяджэнняў васьмёркі паўночна-балтыйскіх краінаў на гэты год. Таму пытанне нашай краіны будзе разглядацца асобна падчас гэтых мерапрыемстваў.

Акрамя таго, яна падкрэсліла, што Фінляндыя працягне дапамогу дэмакратычнай Беларусі, у прыватнасці падтрымку студэнтаў ЕГУ, праваабаронцаў, а таксама праекты ў межах Кантактнай групы ў Радзе Еўрасаюза. 

Сёння таксама ў Фінляндыі пачала працу двухдзённая канферэнцыя пад назвай «Хельсінкскі Дыялог: будучыня Беларусі»

У ёй бяруць удзел 130 чалавек. Гэта прадстаўнікі беларускай грамадзянскай супольнасці, экспертнай супольнасці, палітыкі, прадстаўнікі Аб'яднанага пераходнага кабінета, Каардынацыйнай рады, дыпламаты, амбасадары, спецпасланнікі ў Беларусі, прадстаўнікі еўрапейскіх краін і ЗША. Святлана Ціханоўская адкрыла гэтую канферэнцыю разам з міністаркай замежных спраў Фінляндыі, а таксама генеральнай сакратаркай Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы.

У сваёй прамове на адкрыцці канферэнцыі Святлана Ціханоўская падкрэсліла еўрапейскі выбар Беларусі і яе еўрапейскую будучыню. 

Чытайце таксама:

«Ціханоўская — гэта для нас Божы дар» — Мілінкевіч

Святлана Ціханоўская сустрэлася з паслом ЗША ў Польшчы і паціснула лапу яго сабаку

Ціханоўская сустрэлася з прадстаўнікамі дыпламатычных місій у Варшаве. Спіс удзельнікаў сустрэчы ўражвае

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
67
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
3
0
Алена/адказаць/
12.01.2024
или как всегда?, а ваш каментарый манетарны? Не судзіце іншых па сабе
8
Пакупнік/адказаць/
12.01.2024
Ратуйце суайчыннікі. Намагаўся пазбавіцца ад слова "покупатель", але сумняваюся ў выніку.

Ну вядома, куда спікеру Фінскага парламента да супрацоўніцы "Соседей" з зоны самаабслугоўваньня:

-- А у нас что, люди, которые пользуются белорусской мовай есть?
1
Кілер троляў /адказаць/
12.01.2024
или как всегда?, какошнік надзень, троль лукашысцкі
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031