Знайсці
09.01.2024 / 22:234РусŁacБел

Раскрылі забойства касіркі мінскага абменніка 14-гадовай даўніны

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку мінскай міліцыі пры сілавой падтрымцы спецпадраздзялення «Алмаз» затрымалі 48-гадовага мінчука, які падазраецца ў забойстве 14-гадовай даўніны, паведаміла Міністэрства ўнутраных спраў.

У снежні 2009 года ў памяшканні абменнага пункта валют у Заводскім раёне Мінска інкасатар выявіў труп 20-гадовай дзяўчыны-касіркі. Высветлілася, што з касы знікла выручка ў памеры каля 35 мільёнаў недэнамінаваных беларускіх рублёў у эквіваленце (цяперашнія 3500 рублёў).

«Сышчыкі высветлілі, што затрыманы скарыстаўся тым, што касірка падчас перапынку на абед пакінула памяшканне, і праз прыадчынены ралет пракраўся ўсярэдзіну. Дачакаўшыся, пакуль дзяўчына вернецца на працоўнае месца і адкрые дзверы да прыкасавай зоны, ён напаў і нанёс ахвяры шматлікія ўдары нажом у жывот і шыю. Ад атрыманых траўмаў пацярпелая загінула на месцы», — адзначылі ў ведамстве.

Толькі цяпер мужчыну ўдалося вылічыць і затрымаць. Сцвярджаецца, што ён прызнаў віну. Па словах падазраванага, раней ён не быў знаёмы з загінулай, а грошы выдаткаваў на асабістыя патрэбы, у тым ліку на гульнявыя ўстановы. Фігурант быў неаднаразова судзімы за махлярства і хуліганства.

Чытайце таксама:

Трагедыя ля «Аўтазаводскага»: сумныя падрабязнасці

Прысуд дзетазабойцам са Слуцка пакінулі без зменаў. Бацьку расстраляюць

Падлетак, якога затрымлівалі за нібыта падрыхтоўку масавага забойства ў Салігорску, на свабодзе. Пад крыміналкай і без тэхнікі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
16
Абуральна
7
0
Как получить звездочку за "раскрытие" мокрого висяка/адказаць/
09.01.2024
Да слон я, слон! Только ногами больше не бейте!
0
Хто хош/адказаць/
10.01.2024
Пры чым тут "ён прызнаў віну"?! З нашымі "органамі" ...
0
вегас/адказаць/
10.01.2024
А гульнявых устаноў тым часам усё больш. Агрэсіўная рэклама з білбордаў і ў інтэрнэце. Праблема, параўнальная з пашырэннем алкагалізма і наркаманіі. Найбольш уразлівая група - моладзь, у тым ліку дзеці.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031