Знайсці
08.01.2024 / 22:571РусŁacБел

Выйшла новая кніга Сержука Сыса 

У лонданскім выдавецтве Skaryna Press выйшла новая кніга беларускага паэта Сержука Сыса «Doм. Паэзія выгнання 2021-2023».

«Кніга вершаў «DOM» — гэта экзістэнцыйны паэтычны экскурс у няпростыя часы, якія закранулі Беларусь пасля 2020 года, тонкія псіхалагічныя экспрэсіі аўтара пра ўцёкі з радзімы праз пяць краін, пачатак расійскай агрэсіі ва Украіне, спроба асэнсавання рэчаіснасці ды пошукі новага месца ў жыцці», — прэзентуе сам аўтар кнігу ў фэйсбуку.

«Кніга пісалася апошнія тры гады ў розных краінах, у розных месцах. І таму, калі я канцэптуальна ствараў гэтую кнігу паэзіі, я стараўся наўмысна пазначаць і даты, і месцы, дзе напісана. І для мяне яна — кніга-дзённік, хіба што паэтычны. Там можна паглядзець эвалюцыю, якую я перажыў ад часу майго выгнання з Беларусі ў ліпені 2021 года: тыя месцы, дзе я жыў, мае эмоцыі, мае перажыванні. Атрымаўся паэтычны эмацыйны партрэт той рэчаіснасці, у якой я быў», — адзначае ён у інтэрв'ю радыё «Ўнэт».

Набыць кнігу можна на сайце выдавецтва Skaryna Press.

Чытайце таксама:

«Час сэканд хэнд» Святланы Алексіевіч трапіў у спіс найлепшых кніг па версіі міжнароднай журналісцкай сеткі IJNet

«Салодкая Даруся». Выйшла новая кніга выдавецтва «Пфляўмбаўм»

Бахарэвіч пра сваю перамогу ў апытанні наконт кнігі года: Знайшлося некалькі чалавек, якія сапраўды цікавяцца літаратурай і ставяць яе вышэй за ўласныя крыўды

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Заўвага/адказаць/
09.01.2024
Пісаць "Сержука" гэта вас мовазнаўца Вячорка навучыў? На вокладку кнігі хоць паглядзіце. [Імя паходзіць ад рымскага Sergius, то-бок е тут каранёвае. Паколькі слова даўно асвоенае, на пісьме ў ім адлюстроўваецца яканне ў першым складзе перад націскам. У форме Сержука - другі склад перад націскам, таму яканне не адлюстроўваецца -- карэктар]
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031