Знайсці
0
Саламон/адказаць/
05.01.2024
Сама канцэпцыя такіх маршрутаў мёртвая. Пачніце тады вазіць турыстаў па месцах куды пуцін прыязджаў, сярод рускамірцаў знойдзецца значна больш жадаючых прычасціцца да сарціра куды пасцаў гэты імператар, чым шукаць кацярыненскія сляды пад асфальтам.
0
Прахожы/адказаць/
05.01.2024
Саламон, нічога не выйдзе - ен сцыць у спецыяльны чамаданчык.
05.01.2024
Саламон,які сарцір, толькі  валізка!
0
Калматы Вожык/адказаць/
05.01.2024
Ёсць ля Глыбокага вёскі Пятроўшчына і Дзмітрыеўшчына... Гэта быў такі пан Корсак -- у яго два сыны: Пётр і Дзмітрый. Урэшце пан Корсак падзяліў сваю зямлю. Тая зямля, што дасталася Пятру з вёскай стала называцца Пятроўшчынай, а тая, якая Дзмітрыю -- Дзмітрыеўшчынай. Такая сапраўдная -- гісторыя!
І вось, гадоў 10 таму, завітаў я ў Пятроўшчыну на вясковыя "Дажынкі"... На сцэну выходзіць завуч мясцовай школы і кажа прысутным: "Нашая вёска названая ў гонар Пятра І, вось тут (паказвае рукой на шашу Мінск-Рыга) рухалася яго войска... Тут, вось пад гэтым дубам яны заначавалі лагерам...
Што там мясцовы глыбоцкі алігарх Корсак! Вось Пётр І -- вэры гуд! Тое, што трэба!
0
Беларус/адказаць/
05.01.2024
Калматы Вожык, А Дзмітрыеўшчына - гэта, канешне ж, у гонар Дзмітрыя Данскога. Назвалі так, калі Ягайла не прыйшоў на дапамогу Мамаю на Куліковым полі) 
05.01.2024
Калматы Вожык, а фамилия завуча той школы случайно не Хазанов будет ? Он интересно про Геракла рассказывал, и точно в тему статьи... :)) Посмотрите на ютюбе, сами убедитесь...Монолог так и называется "Геракл"...
1
ImBeer/адказаць/
05.01.2024
Кто поедет ? Прикажут - поедут ! Да и реально заинтересовать можно, не историей, так бесплатным самогоном/огурцом ... Это смотря на каком контингенте фокусироваться ...
0
месціч/адказаць/
05.01.2024
Нельга не заўважыць, што ў гэтай ідэі з Кацярынай тырчаць вушы рускамірцаў. На пустым месцы будуць цягнуць рускага цара да беларусаў. 
0
Калматы Вожык/адказаць/
05.01.2024
месціч, Гэтым казкам пра Кацярыну ІІ -- больш за сотню гадоў. Але чаму яны ізноў усплылі цяпер? Дапускаю, што мы ня ведаем, якія там "дарожныя карты" падпісваў Лукашэнка. Сярод якіх можа і быць "зачыстка" Беларусі ад уласнай гісторыі. Балазе знайшоўся чыноўнік, які ў школьныя гады, наслухаўся такіх казак ад наўстаўнікаў рускай літаратуры, або настаўніка гісторыі -- высунуў гэтую ідэю са "шляхам Кацярыны"?
0
Юзік са станцыі Крулеўшчына/адказаць/
05.01.2024
Ехала Кацярына ІІ, яе карэта, раптам, захрасла ў яміне! -- Цьфу! Глыбокая яма!
Кажуць з таго часу і горад назвалі -- Глыбокае! І бярозы пры гасцінцы Глыбокае-Докшыцы таксама пасадзіла Кацярына ІІ.
Такое прымітыўнае "паданне" часта я чуў у далёкім дзяцінстве.
Хто такія "легенды" прыдумляў? І мне на памяць прыходзіць такое выказванне -- "што не дарабіў рускі штык -- даробіць рускі настаўнік і поп!"
Праўдай можа быць тут толькі тое, што пры Кацярыне ІІ былі прынятыя, напэўна, нейкія нарматыўныя акты, напрыклад, па будаўніцтву дарог, якія ў нас звалі "гасцінцамі", і, натуральна, рабіць прысады з бярозаў?
Што праўда -- я яшчэ памятаю тыя прысады з таўшчэзных бярозаў уздоўж гасцінца Глыбокае-Доушыцы... Гэта быў, нібыта, "каньён", які атачаў гасцінец! 
1
Янка/адказаць/
05.01.2024
Чакаем маршрут "Шляхі Батыя ў Беларусі". А што? Мангольскае іга зараз станоўчае, а Батый захаваў праваслаўе ад белапалякаў Пілсудскага.
0
Калматы Вожык/адказаць/
05.01.2024
Янка, А што? Пад Глыбокім жа ёсць вёска Мамаі! Жарты-жартамі, але падобную "версію" паходжання назвы гэтай вёскі -- на поўным сур'ёзе -- некалі прачытаў у адной кнізе. 
1
ТАСС/адказаць/
07.01.2024
Памятаю, менскае Дынама гуляла за Кубак супраць глыбоцкай каманды ў Глыбокім. От ужо мы там накрычаліся, "дзірэээвня", "калхоооссз" !
0
Юзік са станцыі Крулеўшчына/адказаць/
20.01.2024
ТАСС, Я таксама памятаю гэты Кубак... Прыехалі барзыя, нахабныя, "гарадскія" то бок заўзятары менскага "Дынама" з сінімі шалікамі. Хадзілі натоўпам і раўлі на ўсё слаўнае Глыбокае -- дзірэвня, калхоз! Зас_алі ўсе паркі і газоны піўнымі бутэлькамі, пакетамі і розным смеццем...  І вось гэты натоўп дзікуноў уваходзіць на стадыён і раве -- дзірэвня, калхоз!   І тут жа ўваходзе стаяў міліцэйскі варанок! І кожны ўваходны "гарадскі" праходзіў праз варанок... Памятаю, як гэты варанок аж хадуном хадзіў! Аддубасілі глыбоцкія міліцыянты шчодра "гарадскіх"! А потым "гарадскіх" усіх завялі пад канвоем і пасялілі ў асобны сектар -- паставілі па перыметру міліцыянтаў з ваўкадавамі!
Шкада толькі, што аматарская глыбоцкая каманда "Азерцы", якая паўтара тайма вёўшы ў ліку 1:0, ўсё ж, прайграла  -- 1:4, за апошнія 10 хвілін матча "гарадскія" забілі 4 галы. Сенсацыі не адбылося! А борзых "гарадскіх" глыбоцкія міліцыянты пашыхтавалі  і пад канвоем, уночы прыгналі на вакзал іпасадзілі ў цягнік Друя-Менск... Але вярнуліся дадому ня ўсе! Хтосьці загасціў у дзірэвні аж на 15 сутак...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера