Знайсці
04.01.2024 / 11:3510РусŁacБел

«Паглядзіце наверх». Выйшаў фільм пра беларускія пратэсты, які дорыць надзею

Пранізлівы фільм студыі Narra аб падзеях 2020 года ў Беларусі апублікавала «Медуза». Гэта гісторыя пра тое, што ў чалавека ёсць магчымасць выбіраць — нават у самыя беспрасветныя часы.

«У фільме «Не глядзіце наверх» чалавецтва гіне з-за глупства палітыкаў — зямлю разносіць астэроід. У пачатку 2024 года здаецца, што гэта не такі ўжо дрэнны варыянт: у рэшце рэшт, гінуць усе адразу, імгненна, трымаючыся за рукі з блізкімі, — гаворыць Аляксандр Уржанаў, суаўтар фільма. — Рэальны канец свету адбываецца кожны дзень, і ён бязлітасны сваёй індывідуальнасцю: у кагосьці ён прыпадае на 24 лютага, у кагосьці — на 7 кастрычніка, у кагосьці — на дату, якая можа і не трапіць у падручнікі гісторыі. У адных літаральна канчаецца свет, іншыя застаюцца з гэтым горам, трэція працягваюць жыць, адварочваючыся ў іншы бок».

Уржанаў кажа, што яны пачыналі рабіць гэты фільм, каб пакінуць сведчанне аб пратэстах 2020-га года ў Беларусі і іх жорсткім падаўленні.

З тых часоў у свеце застаецца ўсё менш месцаў, дзе такі сюжэт не можа адбыцца. Войны, рэпрэсіі, вымушаная эміграцыя сталі рэальнасцю для мільёнаў чалавек. Аўтары вырашылі выбраць з гэтых мільёнаў усяго дваіх: гэтага дастаткова, каб пачуць і зразумець.

«Жорсткі віхор гісторыі закруціў іх 9 жніўня 2020 года, у дзень прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Яны маглі б быць добрымі суседзямі або знаёмымі, але апынуліся адзін супраць аднаго, у ролі ахвяры і агрэсара. Здавалася, што яны нічога не могуць зрабіць. Але абодва даказалі, што гэта не так. Што ёсць шлях паміж адчайным подзвігам і бесчалавечнай абыякавасцю», — кажа Уржанаў.

Аўтары выказваюць спадзеў, што фільм зможа падтрымаць гледача ў гэтыя змрочныя часы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
12
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
5
Сумна
1
Абуральна
4
2
Anatol Starkou/адказаць/
05.01.2024
Хтосьці, Пра Пазьняка я напішу кнігу. Усё роўна акрамя мяне больш аб яго справах ніхто ня ведае, не разумея. КГБ РБ не в счет.
0
Знаемы/адказаць/
05.01.2024
Anatol Starkou, лепш пра сябе напішы, як ў тое кгб пісаў даносы
1
Anatol Starkou/адказаць/
05.01.2024
Знаемы, СТАМІЎСЯ Не ад чаго так не стамляецца беларус, як ад свабоды слова.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031