Знайсці
0
О Беларусь, мая шыпшына, зялёны ліст, чырвоны цвет!../адказаць/
31.12.2023
Зараз налятуць атэісты і ўсё патлумачаць, як яно ёсьць на самай справе.
0
Атэіст/адказаць/
31.12.2023
О Беларусь, мая шыпшына, зялёны ліст, чырвоны цвет!.., не, не налятуць. Ёсць духоўная культура створаная народам і чалавецтвам і грэбаваць гэтым, спрабаваць жыць па-за культурай гэта шлях тупіковы. Да прыкладу можна быць атэістам і святкаваць Каляды з Вялікаднем. Атэіст і калядоўшчык ў вадной асобе - цалкам натуральная з'ява. Гэтаксама можна быць атэістам і шанаваць месцы народнай пашаны, напрыклад таксама занесці свой крыж да шанаванай Грушкі. Калі людзі страчваюць сакраментальны сэнс сваіх блізкіх даступных (тутэйшых, нацыянальных, народных) каштоўнасцяў духоўнай культуры, то яны, людзі, становяцца па жыцці "касячнымі", недарэкамі і лузерамі. І гэтае жалезнае правіла працуе ад веку, яно вядома яшчэ з антычных часоў, з часоў супрацьстаяння Афінаў ды Спарты.
3
Владислав/адказаць/
31.12.2023
О Беларусь, мая шыпшына, зялёны ліст, чырвоны цвет!..
І я растлумачу, што адбываецца на самой справе.
Сярод мноства выпадковых падзей амаль заўсёды можна выбраць некалькі, якія ўпісваюцца ў любую прапаганду.
Святары могуць рэкламаваць гэтыя выбраныя падзеі, і зразаць купоны з даверлівых.
А пры навуковым падыходзе, калі разглядаць усе падзеі, то статыстычна, пасля асераднення, уплыў цудаў роўны нулю. 
0
Жвір/адказаць/
31.12.2023
Атэіст, дзякуй, пераканаўча адказалі. Хто ведае, мажліва што й патрафіць да той ігрушы наведацца, папрашу пра тое-сёе... А каго ж яшчэ прасіць ?

Кажуць, мова мая аджываеВек свой ціхі: ёй знікнуць пара.Для мяне ж яна вечна жывая,Як раса, як сляза, як зара. Гэта ластавак шчабятанне,Звон світальны палескіх крыніц,Сінь чабору і барвы зарніц,І буслінае клекатанне.Калі ж хто загадае: «Не трэба!» -Адрачэцца ад мовы народ, -Папрашу я і сонца, і неба:Мне не трэба ні славы, ні хлеба,Асудзіце на безліч нягод. Толькі месяцаў назвы пакіньце,Назвы родныя роднай зямлі,Пра якія з маленства ў блакіцеБор шуміць і пяюць жураўлі: Студзень - з казкамі снежных аблокаў,Люты - шчодры на сіні мароз,Сакавік - з сакатаннем і сокамНепаўторных вясновых бяроз, Красавік - час маланак і ліўняў,Травень - з першым каханнем, сяўбой,Чэрвень - з ягаднаю зарой,Ліпень - з мёдам,З пшаніцаю - жнівень, Спелы яблычны верасень,Светлы кастрычнікУ празрыстасці чыстай, крынічнай,Лістапад - залаты лістапад,Снежань - першы густы снегапад... Ці плачу я, ці пяю?..Восень. На вуліцы цёмна...Пакіньце мне мову маю,Пакіньце жыццё мне! Пімен Панчанка, 1964
5
антижир/адказаць/
31.12.2023
Жір, не патрафіць. бо жмецеся ехаць у Беларусь. і гэта... груша, вам што - гасподзь бог? каб нешта даваць? а што ві ёй дасцё?
1
Вэмбрух/адказаць/
31.12.2023
Владислав, Пасля асераднення ты таксама, роўны нулю.
31.12.2023
Так грушка цi "багародзіца"???
31.12.2023
Vik, якая "багародзіца"? дзяўчынка гаротная была, напужана і ўсё такое... да таго ж мела дрэнны зрок. ці мала што ёй там здалося
1
Ёсік/адказаць/
31.12.2023
Павінны маліцца царам, прэзідэнтам, але не сьвятым. Сьсекчы, зьнішчыць, сьцерці - увесь час на гэтай зямельцы толькі так.
0
мурашка/адказаць/
31.12.2023
у нашым парку было дрэва (як яны яго называюць?) желаний? таксама стужкі вязалі, запіскі ўсоўвалі, тапталіся вакол яго і ўсё такое... аднойчы ўдарыла ў яго маланка, застаўся пень, але ўсё тое працягвалася і вакол яго... потым пень перанеслі ў іншае месца, але ўсё працягвалася і на новай пляцоўцы) 
1
Жвір/адказаць/
31.12.2023
Увогуле, язычніцтвам крыху патыхае, нескароным, што на генетычным узроўні захавалася ў кожным беларусе/ліцьвіне... Але, з іншага боку, Езус Хрыстус можа напаткаць чалавека прыняўшы самы розны выгляд, і ня кожны яго прыме ў тым выглядзе, іншы пройдзе ды аблае яшчэ... Падобна, што тут той самы выпадак. Але ня факт, што гэта паўторыцца з кожным, хто завітае да той ігрушы.
0
Жвір/адказаць/
31.12.2023
Во, на мінулыя каталіцкія Каляды было, ехаў я туды й туды. Дарога зьвілістая, засьнежаная, мяцé, ні людзей, ні гýкаў, уключыў off road, еду. Уздоўж правай узбочыны - лес, уздоўж левай узбочыны - глухі лес. Раптам бачу - мужык ля ўзбочыны стаіць, у барадзішчы такі, адной рукою маша, галасуе, а ў другой руцэ сякеру трымае, значыцца. Ну, сітуацыя, рашаю, што рабіць ? І тут зьнекуль думка ўсплывае, а што, думаю, калі гэта Госпад Бог у такім абліччы з'явіўся ды правярае, ці добры я чалавек ? Забраў я яго, падвёз куды той прасіў, балазе й кірунак супадаў, ды й далей паехаў, як і ехаў ... Ўвечары ж вяртаўся назад, да сябе, і ў тым самым мейсцы(!), здалёк яшчэ ўбачыў, стаіць ля ўзбочыны нібы жанчына, фігурыстая такая, галасуе. Ну, думаю, гэта ж зусім іншая справа ! Скінуў хуткасьць, пад'язджаю да яе, а там насамрэч старая, калматая кабета, да таго ж нецьвярозая й з часнычным выхлапам апынулася. І вось адкуль увечары, пасярод дарогі ды зімовага лесу, ёй бы ўзяцца такой ? Вядома ж, гэта йзноў праверка была, ці добры я чалавек. Забраў яе, давёз куды прасіла. Яна мне яшчэ "priecīgus Ziemassvētkus!" пажадала, калі з машыны выкарасквалася... Рабіце высновы...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера