Знайсці
28.12.2023 / 12:352РусŁacБел

Усевалад Сцебурака. Зямля як казка. Верш

Усевалад Сцебурака апублікаваў у сваім фэйсбуку новы верш.

Фота з фэйсбука Усевалада Сцебурака

цябе адчуваю брэйгелем
зімовай зямлі палоскай,
жывым запаветным берагам,
а ты пасьміхаешся босхам…

у ватоўцы падбітай дзюрамі
з адвечнай бядотай нейкай
ты кленчыш з рукамі дзюрэра
у цюрбанé ван эйка

і лёд пад канькамі трушчыцца,
і марна шукаць сховішча,
апроч як з зямлёю рушчыца
і з космасамі драздовіча.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Дзякуй /адказаць/
28.12.2023
Дзякуй, Усевалад. Якое мастацкае ўспрыманне свету ў паэта.
0
Зялёны дракон Woodenkoks/адказаць/
28.12.2023
Ай, не. Нічога тут мастацкага няма. Некалі Карпава тут круцілі, у таго таксама мастацкага нуль, але цікава думкі падаваў і пытаньні ўзьнімаў. А тут, ні таго й ні іншага.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031