Знайсці
26.12.2023 / 12:03РусŁacБел

Нацбанк выпусціць у наступным годзе 11 манет

Усе манеты будуць прысвечаныя гісторыі.

Тэматыка гісторыка-культурных каштоўнасцей будзе працягнута памятнымі манетамі:

«Старадарожскі строй» серыі «Беларускі народны касцюм», «Былінка і верабей» серыі «Беларускія народныя казкі», «Загадкі» серыі «Беларускі дзіцячы фальклор», «Бацька» серыі «Дрэва жыцця», а таксама памятнымі манетамі серыі «Гісторыя беларускай чыгункі. Цягнікі»: «Паравоз», «Цеплавоз», «Электравоз», «Дызель-цягнік», «Электрацягнік».

Выпуск памятных манет таксама будзе прымеркаваны да юбілейных дат: 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нацыстаў, 30-годдзя ўводу ў абарачэнне на тэрыторыі краіны беларускага рубля, 25-годдзя падпісання Дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, 10-годдзя заснавання Еўразійскага эканамічнага саюза і 200-годдзю з пачатку будаўніцтва Аўгустоўскага канала.

Выпуск памятных манет на прыродаахоўную тэматыку будзе прадоўжаны манетамі «Варона шэрая» серыі «Птушка года».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031