Знайсці
26.12.2023 / 09:351РусŁacБел

З 1 студзеня вырасце базавая велічыня

З 1 студзеня ў Беларусі вырасце на тры рублі базавая велічыня і цяпер будзе складаць 40 рублёў. Такое рашэнне прыняў урад.

Фота: «Наша Ніва»

2023 год базавая велічыня была 37 рублёў. У 2022 годзе яна складала 32 рублі, перад гэтым урад павялічваў БВ на паўтара-два рублі.

Значэнне базавай велічыні ўплывае на памер некаторых дапамог, стыпендый, падаткаў і збораў, штрафаў, іншых выплат. У тым ліку дапамог па беспрацоўі і стыпендый беспрацоўным, якія накіроўваюцца службай занятасці на вучобу. Таксама значэнне базавай велічыні ўплывае на памер «атаваркі» для зняволеных у калоніі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
3
26.12.2023
А чаму не 50?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031