Знайсці
24.12.2023 / 17:087РусŁacБел

Еўрапейскія дыпламаты запісалі віншаванне з Калядамі — па-беларуску

Дыпламаты з Латвіі, Літвы, Польшчы, Швецыі і Эстоніі запісалі супольны калядны зварот да беларусаў.

У запісе роліка паўдзельнічалі дыпламаты Польшчы, Літвы, Латвіі, Швецыі і Эстоніі. У Відэа яны па чарзе зачытваюць тэкст віншавання на беларускай мове:

«Сябры, суседзі, зняволеныя, самотныя, дарагія беларусы! Божае нараджэнне — час радасці, час спакою, час надзеі, час любові, час веры. Жадаем вам свабоды, пачуцця супольнасці, жадаем вам сіл, салідарнасці, перамогі. Хрыстос нарадзіўся! Утульных і цудоўных Калядаў! Віншуем з Калядамі! Хрыстос нарадзіўся! Шчаслівых святаў!» — кажуць яны ў відэа па-беларуску.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
13
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
25.12.2023
Алек. Ру, Нявелаю чаму злачынны і не легітымны рэжым называюць "уладаю". Я за гэты рэжым ні разу не галасаваў.
0
Woodoo Cult /адказаць/
25.12.2023
Алек. Ру, а ты ня церпіш? То бок у польшчы?
0
Янка/адказаць/
25.12.2023
Алек. Ру, нажаль ў гэтай улады (у сэнсе гвалтоўнага кантролю) пакуль існуе вонкавы спонсар на ўсходзе, які на пэўны час выратаваў яе ў 2020. У тый час, калі беларусам у 2020 амаль ніколі не дапамог. На конт трываласці - спадар Кубілюс слушна заўважыў, што і большасць насельніцтва сучасных дэмакратычных краінаў усходняй Еўропы пад час савецкай акупацыі ня вельмі моцна змагалася. Прынамсі г.з. Савецкай Прыбалтыкі пасля задушэння ўзброеных нацыянальна-вызвольных рухаў у 1950х. І толькі эканамічнае пагаршэнне ў СССР і гарбачоўская адліга адчынілі ім новае акно магчымасцей.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031