Знайсці
24.12.2023 / 14:528РусŁacБел

Прадстаўнікі праўладнай партыі ў першы ж дзень збору подпісаў дэманстратыўна парушылі закон

Першы пікет для збору подпісаў заўважылі 23 снежня на плошчы перад гомельскім «Новым універмагам». У мінулыя гады на гэтай пляцоўцы агітацыю праводзілі як праўладныя арганізацыі, так і апазіцыя. Сёлета збор подпісаў на гэтай плошчы быў забаронены праз рашэнне Гомельскага гарвыканкама, піша «Флагшток».

Пікет па зборы подпісаў «Белай Русі». Фота: тэлеграм-канал Першага гарадскога тэлеканала

Дакумент, прыняты 7 снежня ў Гомельскім гарвыканкаме, змяшчае абʼёмны пералік забароненых лакацый. Сярод іх устаноўлены забароненыя месцы для збору подпісаў:

  • бліжэй за 200 метраў да падземнага пераходу,
  • бліжэй за 50 метраў да банкаў.

Менавіта гэтыя пункты і парушылі пікетчыкі «Белай Русі», арганізаваўшы там збор подпісаў.

Схема размяшчэння пікету «Белай Русі». Візуалізацыя: «Флагшток»

У адпаведнасці з тэкстам рашэння, кантроль за выкананнем гэтага закона ляжыць на намесніках старшыні гарвыканкама, гарадскіх кіраўніках адміністрацый раёнаў і начальніках раённых АУС Гомеля.

На пікеце прадстаўнікі праўладнай партыі «Белая Русь» збіралі подпісы за двух кандыдатаў: Сяргея Хахомава (рэктар Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны) і Уладзіміра Гаўрыловіча (старшыня прарэжымнага Гомельскага абласнога аддзялення грамадскага абʼяднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі»).

Чытайце таксама:

Марзалюка спісваюць ва ўтыль? «Белая Русь» выставіла яму канкурэнта на парламенцкія выбары

«Нават мой палавы орган выйграе выбары». Гайдукевіч распавёў пра асаблівасці беларускай выбарчай сістэмы

Гайдукевіч, Гігін, Шпакоўскі, Шаўцоў, Барсукоў і астатнія. Хто ў Мінску сабраўся ў дэпутаты

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
28
Ха-ха
11
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
34
0
Марат/адказаць/
24.12.2023
Не буду арыгінальным калі скажу: не да законаў!
0
Кажан/адказаць/
24.12.2023
Мх, Нічога мы яшчэ пачуем, не то яны "суткі" атрымалі. Сістэма жрэ сам сябе.
0
Прыдзе час/адказаць/
24.12.2023
Кажан, і гэтае "не да законаў" вярнецца ім у дзесяціразовым памеры
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031