Знайсці
15.12.2023 / 15:085РусŁacБел

Стваральнікі серыяла «Слова пацана» вырашылі перазняць фінальную серыю

Раней у сеціва пратачыліся чарнавыя версіі заключных эпізодаў.

Рэжысёр Жора Крыжоўнікаў і сцэнарыст Андрэй Залатароў распавялі, што «скончыць гэтую гісторыю інакш» яны вырашылі «ў раёне трэцяй серыі», піша «Медуза».

Жора Крыжоўнікаў. Фота: Wikimedia Commons

«Я вам не скажу, што гэта было лёгка зрабіць. Хто ведае, як уладкаваная кінаіндустрыя, той разумее, што прадзюсары не любяць марнаваць грошы. Мы з Андрэем перапісалі гэтыя серыі, прыйшлі, пераканалі, атрымалі дадатковае фінансаванне для таго, каб восьмая серыя была ярчэйшай, эмацыйнейшай, вастрэйшай, чым тое, што ў нас атрымалася раней», — заявіў Крыжоўнікаў.

У той жа час сёмы эпізод, па словах рэжысёра, змяніўся «крыху».

Таксама стваральнікі серыяла згадалі ўцечку, у выніку якой чарнавыя варыянты сёмай і восьмай серый патрапілі ў сеціва. «Мы вас заклікаем, сябры, лепш не глядзець, бо гэта чарнавік, гэта як есці негатовую страву».

Чытайце таксама:

З якога раёна, чушпан? Што за серыял «Слова пацана», які рве рэйтынгі

Адну з галоўных роляў у серыяле «Слова пацана» выконвае беларуска. Вось хто гэта такая

«Поц» — гэта маленькі член у маленькага хлопчыка». Карпянкоў бліснуў у лінгвістыцы 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
5
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0
0
Вася/адказаць/
15.12.2023
Вось гэта навіна, не стрымаўся напісаць каментар. Наша ніва вы сур'ёзна?
0
Качанов/адказаць/
15.12.2023
Шансон, мат, гопота, быдло, деревянные туалеты, грязь вместо дорог, наглые люди в пьяном угаре. Это Россия. А часто и восточная Беларусь.
0
Вось жа/адказаць/
16.12.2023
НН не адпускае серыял “слова пісюна”
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031