Знайсці
15.12.2023 / 08:372РусŁacБел

Вайны не будзе. Венесуэла і Гаяна дамовіліся не звяртацца да сілавога вырашэння канфлікту

Перамовы Нікаласа Мадуры і Ірфаана Алі праходзілі ў сталіцы Сэнт-Вінсэнта і Грэнадзінаў Кінгстаўне.

Ірфаан Алі і Нікалас Мадура. Фота: прэс-служба прэзідэнта Гаяны

Улады Венесуэлы і Гаяны не будуць прымяняць сілу для вырашэння тэрытарыяльнага канфлікту і склічуць камісію па пошуку выхаду з крызісу. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве па выніках перамоваў, якую апублікавала газета St. Vincent Times.

«Гаяна і Венесуэла, прама ці ўскосна, не будуць пагражаць сілай або ўжываць сілу адна супраць адной ані пры якіх абставінах, — гаворыцца ў дакуменце. — Бакі выказваюць прыхільнасць імкненню да добрасуседства, мірнага суіснавання і адзінства Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна».

Прадстаўнікі краін дамовіліся аб стварэнні спецыяльнай камісіі па вырашэнні пытанняў, звязаных з тэрытарыяльнай спрэчкай.

Кіраўнікі абедзвюх дзяржаваў пагадзіліся зноў сустрэцца ў Бразіліі на працягу наступных трох месяцаў або ў іншы час, каб разгледзець любое пытанне наконт спрэчнай тэрыторыі.

Пасярэднікамі ў арганізацыі сустрэчы на найвышэйшым узроўні Венесуэлы і Гаяны выступілі супольнасць краін Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна (СЕЛАК) і Карыбская супольнасць (CARICOM).

Чытайце таксама:

Нарастае напружанасць між Венесуэлай і Гаянай. Ці магчымая новая вайна?

95% чалавек прагаласавалі на рэферэндуме за ўключэнне дзвюх трацін Гаяны ў склад Венесуэлы

Мадура абвясціў частку Гаяны 24-м штатам Венесуэлы

Бразілія сцягвае войскі на мяжу з Венесуэлай

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
22
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
2
2
Хороших русских не видно в тепловизор /адказаць/
15.12.2023
Мадура истеричка,но не дура) Жить хочет.
0
Якой яшчэ "спрэчнай тэрыторыі"? /адказаць/
15.12.2023
Дарэчы, у Мадуры й не было шанцаў на поспех агрэсіі, бо паміж краінамі месцяцца непраезныя горы, і адзіная дарога вядзе праз Бразілію. Гэта больш падобна на блеф у гульні супраць канкурэнта, каб адвярнуць інвестараў ад распрацоўкі вялізных гаянскіх нафтапалёў, адкрытых нядаўна. 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031