Знайсці
06.12.2023 / 07:5911РусŁacБел

Мадура абвясціў частку Гаяны 24-м штатам Венесуэлы

Прэзідэнт Венесуэлы абвясціў пра стварэнне найвышэйшай нацыянальнай камісіі па «абароне Эсекіба» — заходняй часткі Гаяны.

Фота: Prensa Presidencial

Нікалас Мадура прапанаваў стварыць падраздзяленні ведамстваў, якія выдаюць ліцэнзіі на здабычу газу, нафты і карысных выкапняў на гэтай тэрыторыі. Нафтавым кампаніям, якія працуюць у моры, ён даў тры месяцы для завяршэння працы, піша ultimasnoticias.com.ve.

«Гаяна павінна ведаць, што мы робім правільна, бо гэта стане арганічным законам для ўсіх урадаў і будучых пакаленняў, на дзесяцігоддзі і далей (…) Усё, што робіцца ва ўмовах дэмакратыі, у міры, з бачаннем Сімона Балівара (заснавальніка Венесуэлы)», — сказаў ён.

Мадура абвясціў пра стварэнне зоны комплекснай абароны Гаяны-Эсекіба з трыма зонамі комплекснага развіцця і 28 сектарамі комплекснага развіцця. Ён прызначыў міністра ўнутраных спраў Радрыгеса Кабельё кіраўніком улады штата Гаяна-Эсекіба, палітыка-адміністрацыйная штаб-кватэра якога будзе размешчаная ў Тумерэма на тэрыторыі Венесуэлы.

У нядзелю ў Венесуэле прайшоў рэферэндум, па выніках якога каля 95% грамадзян прагаласавалі за ўключэнне Эсэкіба, дзе адкрытыя багатыя радовішчы, у склад краіны. У Гаяне асцерагаюцца, што Эсэкіба будзе анексавана.

Чытайце таксама:

95% чалавек прагаласавалі на рэферэндуме за ўключэнне дзвюх трацін Гаяны ў склад Венесуэлы

Нарастае напружанасць між Венесуэлай і Гаянай. Ці магчымая новая вайна?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
7
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
21
0
Знаўца/адказаць/
06.12.2023
Максим Дизайнер, працытую самыя чэсныя расейскія СМІ (ТАСС). Пра эканамічныя дасягненні Венесуэлы :-D МЕХИКО, 24 января. /ТАСС/. Инфляция в Венесуэле по итогам 2022 года составила 234%. Об этом в понедельник во время встречи с представителями бизнес-кругов Венесуэлы и Турции сообщила вице-президент Боливарианской Республики Делси Родригес, которую цитирует агентство EFE. "В 2018 году значение инфляции составило 130 000%, а 2022 год мы заканчиваем с 234%... Венесуэла в последние годы переживает социально-экономический кризис, сопровождающийся высокой инфляцией, девальвацией национальной валюты и дефицитом товаров первой необходимости. В 2020 году рост цен составил 2 959,8%, в 2021 году - 686,4%.
0
Давай/адказаць/
07.12.2023
Максим Дизайнер, так спали эти грязные американские доллары и храни свои гроши в деревянных рублях
0
Касіў Ясь/адказаць/
07.12.2023
Кажуць, на Месяцы шмат карысных выкапняў. Мадура мусіць мысліць шырэй. Тым больш, усе ўнутраныя пытанні ў Венесуэле даўно вырашаныя.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031