Знайсці
5
Пра Шрайбманаў/адказаць/
12.12.2023
Што б ні казаў Шрайбман (я ў дадзеным выпадку ня стаўлю пад сумнеў, што ён тут сказаў, і наадварот не згаджаюся), ня варта ні ў якім разе ўсур’ёз слухаць чалавека, які ў канцы сьнежня 2019 году трызьніў пра «сотню-дзьвесьце чалавек на мітынгах супраць дарожных мапаў» і пра «моцнага незалежніка, які не зацікаўлены здаваць уладу пуціну».
12
Гадзіннічак на Паўшостага/адказаць/
12.12.2023
Ізноў нейкі "палітычны аналітык" паказвае адсутнасць разумення банальных базавых рэчаў. Украіна дзейнічае, заходзячы са Сваіх нацыянальных інтарэсаў. Навошта пераварочваць лёгіку: ці калі Ўкраіна не атакуе Цхінвал і Сухум, то і яны не акупаваныя? А "неакупаванае" Праднястроўе атакуе?
Ці, можа, трэба каб такім "аналітыкам" Полк Каліноўскага наўпростава дакладваў, калі і якія апэрацыі яны рыхтуюць? Каб не падала "завершанасць дыскурсу" ў ютуб-балаболаў, га?
5
не такі як ёсць/адказаць/
12.12.2023
Што было відавочна досыць часу таму. Скажу больш, калі Украіне спатрэбіцца, ПК у поўным складзе паедзе ў бок Беларусі і далёка не на танках, бо Украіна будзе дбаць ТОЛЬКІ пра інтарэсы Украіны, што параіў бы зразумець беларусам і паводзіць сябе суадносна: Беларусь па-над усім.
5
А ў каго Polska jest przede wszystkim? Што рабіць з такімі беларусамі?/адказаць/
12.12.2023
не такі як ёсць, галоўнае каб гэта таксама ўсвядомілі і беларусы-ўладальнікі карткі паляка, бо для некаторых з іх Polska ўжо стала пад-над усім
2
не такі як ёсць/адказаць/
13.12.2023
А ў каго Polska jest przede wszystkim? Што рабіць з такімі беларусамі?, ад іх ужо нічога не залежыць, бо ўсё што маглі, яны зрабілі. Колькі б не хаваліся ад праўды беларусы-усё будзе вырашацца імі ўнутры краіны і ніякае НАТА, ЕЗ ці Украіна не будзе дапамагаць.
12.12.2023
Пустой разговор. Даже, если бы Украина дала отмашку полку, то это было бы сравнимо не с Крымом, а с рейдами РДК по Брянской обл. Потому что у полка Калиноускага, как и у РДК, нет тяжелого вооружения. Автоматы, пулемёты, гранатометы, стингеров парочку каких, дроны... и почти всё на этом. Все остальное - это ВСУшное. И никто им танки не даст, не говоря уже о поддержке с воздуха. Это вагнер шел на мск, тянув с собой не только танки, но и ЗРК... и успешно ими уменьшил кол-во руснявых летунов. Но у вагнера это всё было. А наши могут только надеяться сбить боевой вертолёт с помощью ПЗРК. А оккупированная или нет... ну, так Беларусь - не украинскаяя территория в отличии от Крыма. С чего Украина должна вписываться? Может ВСУ еще предложите отвоевывать все оккупированные куски земель по всему миру? И конечно же за спасибо их возвращать.
12.12.2023
Satan, парачка стынгераў гаварыш? і кажаш ў іх няма шанцаў нешта змяніць? ))))) 
12.12.2023
Natas, без прямого участия ВСУ шансов нет. Ну, собьют пару вертолетов, пусть даже пять танков джавелинами подобьют и грузовик с губопиком сожгут. И всё. На сим полку будет конец. Другое дело, если участие примет ВСУ... но тогда уже нужно говорить не про полк, а про ВСУ, где полк лишь боевая тактическая единица в составе. И естественно командовать операцией будут украинские офицеры, а не полк Калиноускага. Я не знаю кто в каких фантазиях живет или хочет жить, но это прописные правила.
1
Буслік/адказаць/
13.12.2023
Satan, здаецца, ён меў на ўвазе адзін канкрэтны верталёт, а не пару верталётаў. Стынгерам замест бусліка.
12.12.2023
Нажаль, калі ўкраінцам гэта стане выгадна, яны могуць і дэпартаваць байцоў палка Каліноўскага ў кіпцюры МВД.
12.12.2023
Мх, у першую чаргу такіх хатаскрайных як вы)
8
Ясь/адказаць/
12.12.2023
На карысць разважанняў Шрайбмана ёсьць яшчэ адзіны цікавы момант:

Пасля расейскага ўварвання 24.02.2022 украінскія ўлады (і перш за ўсё спікеры ОПУ кшталту Падаляка і Арастовіча) неаднаразова заяўлялі, што пазбягаюць афіцыйных кантактаў с СЦ і яе камандай, бо нібыта "баяцца справакаваць лукашэнку".
Зрэшты гэтая "асцярожнасць" украінскіх ўладаў ніякім чынам не перашкаджала трымаць ў складзе ЗСУ пад кантролем Буданава ваюючых ўзброеных беларускіх дабраахвотнікаў.
Атрымліваецца так, што з кропкі погляду ОПУ і разнастайных пратэжэ Ярмака бяззбройная Ціханоўская і яе каманда ўяўляе з сабе нашмат большую пагрозу ўладзе лукашэнкі, чым ўзброеныя беларускія дабраахвотнікі з баявым досведам, якія няспынна вербальна пагражаюць мінскаму рэжыму праз медыя.

Сапраўды:
1.Беларускія дабраахвотнікі ваявалі са зброяй як мага далей ад беларускіх межаў і на самых цяжкіх пастарунках фронту - Лісічанск, Бахмут.
2.Аніякіх абяцанняў беларускім дабраахвотнікім на конт будучага вызвалення Беларусі кіраўніцтва Ўкраіны не давала.
3.Ўсе патэнцыйныя беларускія мілітарныя фармаванні, якія прынамсі дэкляравалі сваей галоўнай мэтай вызваленне Беларусі - выціснутыя з Ўкраіны.

Калі гаворыць цынічна, існаванне беларускіх дабраахвотнікаў у складзе ЗСУ карыснае для лукашэнкі:
1.Іхныя падраздяленні як губка збіраюць ўсіх "радыкалаў", гатовых змагацца за Беларусь са зброяй. Але адтуль ім 3 шляхі - смерць, раненні і выгаранне, пасля якіх ўжо не да ўзброенага вызвалення Беларусі. Колькі яны пры гэтым заб'юць расейцаў - лукашэнку ўсё роўна.
2.Істотнай ваеннай ролі супраць расейцаў ва Ўкраіне беларускія дабраахвотнікі не гуляюць. Але на беларускай тэрыторыі ў любой колькасці яны ствараюць сур'ёзную пагрозу ўладзе лукашэнкі, бо нават ў невялікай колькасцю і са зброяй - яны здольныя абараніць цэнтры крышталізацыі пратэсту ў выпадку новага паўстання. Па сутнасці беларускія дабраахвотнікі - гэта беларуская "нябесная сотня", няшматлікі мілітарны рэсурс, які выкарыстоўваецца нерацыянальна. А карацей гаворачы - утылізуецца.
1
«На карысць Шрайбмана»/адказаць/
12.12.2023
Ясь, а, так это тот же самый «великий аналитик» Шрайбан, который 20.02.2022 заявлял, что «Россия не пойдет войной против Украины, что Путину это не выгодно, что Путин грамотно оценивает риски, а те 200 тысяч стянутых войск к границе, это для повышения ставок и блефа». Несите другого аналитика, ибо с этим все понятно.
4
Пеця/адказаць/
12.12.2023
Ясь, неаднарозова на гэта казаў - Пазняк i Сахачык працуюць на Лукашэнку.
3
Яська/адказаць/
12.12.2023
Ясь, зноў чарговы неверагодны з канапнай аналітыкай. Пункт 2 - чарговая інфантыльная пазіцыя, што нехта дасць дазвол, што нехта пойдзе вызваляць, але толькі не сам неверагодны. Пункт 3 - поўная хлусня, бо ўсе патэнцыйныя беларускія мілітарныя фармаванні, у тым ліку і тыя, што дэкляравалі сваей галоўнай мэтай вызваленне Беларусі - дагэтуль знаходдзяцца ва Ўкраіне. Пункты 1-3 ніжэй - поўнае супярэчанне - цытата: “існаванне беларускіх дабраахвотнікаў у складзе ЗСУ карыснае для лукашэнкі” і “на беларускай тэрыторыі ў любой колькасці са зброяй яны ствараюць сур'ёзную пагрозу ўладзе лукашэнкі”. Бо як можна стварыць сур'ёзную пагрозу ўладзе лукашэнкі, не маючы ваеннага досведу, шарыкамі і сцяжкамі? Ці не падскажа “аналітык”, дзе ўзяць зброю, як і дзе беларусам набрацца ваеннага досведу, каб стварыць сур'ёзную пагрозу рэжыму? Пакажыце на асабістым прыкладзе дзе і як гэта зрабіць, замест таго каб седзяць на канапе ды пісаць трызнення ў каментарах. Калі вы жадаеце напісаць што і як рабіць Палку Каліноўскага і як ён выкарыстоўваецца (па вашаму “утылізуецца”), запытайце афіцыйны каментар у Палка, а не пішыце такую лухту, што вы тут напісалі.
12.12.2023
«На карысць Шрайбмана», я ўсё ж такі прапаную ацэньваць аргументы, а не асобаў. На конт 24.02.2022 - падрыхтаванне да ўварвання вялося. Але Пуцін мог адмяніць яго ў любы момант без істотных для сваёй улады наступстваў. Шрайбман сыходзіў з таго, што Ўкраіна будзе супраціўляцца, захад дапаможа, таму Пуцін не рызыкне пачаць. А Пуцін сыходзіў з таго, што Кіеў хутка падзе і Ўкраіна хутка сдасца, таму захад проста не паспее ўмяшацца, крыху пабыкуе для захавання твару, але фактычна прыме новую рэчаіснасць, як у 2014. Па сутнасці Шрайбман аналізаваў публічна вядомыя фактары карэктна, але ён ня ведаў пра казкі аб памерах чакаючай расейцаў ва Ўкраіне тамтэйшай пятай калоне, якія распавядалі Пуціну махляры Медведчук і Бяседа.
3
«На карысць Шрайбмана»/адказаць/
13.12.2023
Ясь, снимите вы свои розовые очки, если Шрайбман рассуждал как наивный ребенок перед самым началом войны, а потом в суматохе пытался бежать от войны, то это лишь показывает уровень его некомпетентности. Причем, я привел именно аргументы, привел его слова (в интернете есть видео его «аналитических прогнозов» за несколько дней до начала войны), а вы пытаетесь постфактум натянуть какие-то наивные аргументы под его «прогнозы». Любой здравомыслящий человек, который хоть немного интересуется политикой, знает что из себя представляет Россия, и имеет хотя бы базовые аналитические знания, более чем за год говорили что Путин готовился к войне, которую он начнет в течение нескольких лет. А за месяц до войны, когда все западные консульства покинули Киев, когда западная разведка называла точную дату и время, этот «аналитик» за неделю до нападения ходил по Киеву в «розовых очках» и талдычил, что войны не будет. Так какой он тогда аналитик, если не видит очевидных и элементарных вещей, на которые указывали другие и понимали даже обычные люди, не говоря уже про западных экспертов.
1
Woodoo Cult /адказаць/
13.12.2023
«На карысць Шрайбмана», именно такой оналитег. Для баранов и хомячков, т.е. читателей Люстэрка
12.12.2023
Пеця, наўрадці Пазняк працуе на Лукашэнку. Пазняк лічыць, што лукашэнка дзеля захавання ўласнай ўлады захавае намінальны суверэнітэт Беларусі, а намінальнае вельмі часта ператвараецца ў рэальнае. Вось толькі беларусы не павінныя паўстаць раней, чым яны досыць саспеюць ў адпаведнасці з разуменнем Пазняка. Але Пазняк не разумее, што рэвалюцыі не заўсёды чакаюць ягонага благаслаўлення. Што тычыцца Сахашчыка - то кіраўніцтва ПКК рэзка адмоўна ставіцца да ўсіх, хто перашкаджае ягонай манаполіі на ўсю беларускую дапамогу беларускім дабраахвотнікам. Ва ўсялякім выпадку, на канферэнцыі ПКК ягоныя прадстаўнікі так і не растлумачылі, чаму яны не давяраюць Сахашчыку і ўвогуле не жадаюць з ім размаўляць.
1
Сёння не важна хто на каго падпісаны./адказаць/
13.12.2023
Пеця, у Сахашчыка на Украіне вялікія праблемы з арганізацыяй беларускай прафесійнай вайсковай часці. Стварыць ў рэальных баявых варунках буйное падраздзяленне кваліфікаваных штурмавікоў яму тупа не дазволілі. "Не будзе і ўсё". І кіраўніцтва ПКК яму таксама "не давярае", як і Ціханоўскай. Гэта ўжо смешна, але і сімптаматычна. А Пазьняк? Гэта адвечны адынец, адвечны дэпутат ВС БССР 12 склікання. Праз свае амбіцыі не бачыць ні сітуацыі, ні людзей, таму і паддаецца чужым маніпуляцыям. Так было праз увесь час, а ўжо і гады....
13.12.2023
Яська, Гэты памяркоўны візгат ужо выняў кішкі. Зброі ў Беларусі с запасам. Але ж вы з шарыкамі хадзілі замест планавання захопу гэтай зброі. Здыхаць дурняў няма? Няхай здыхаюць іншыя? Так?
13.12.2023
Яська, як можна стварыць сур'ёзную пагрозу ўладзе лукашэнкі, не маючы ваеннага досведу, шарыкамі і сцяжкамі

давайце ўзгадаем Еўрамайдан. Рухавіком мірнага супраціву была вялікая колькасць на вуліцах звычайных пасіянарыяў і дзячоў апазіцыі ў прадстаўнічых органах, якіх падтрымлівала большасць грамадства, абуранага раптоўнай зменай еўракірунку і беспрэцэдэнтным для Ўкраіны гвалтам. А рухавіком сілавога супраціву быў ПС, які меў адпаведную падрыхтоўку і меў рашучасць да актыўных дзеянняў, няхай большасць з яго чальцоў ня мела баявога досведу.

таксама варта ўзгадаць путч ГКЧП. Ў Белым доме была адносна невялікая колькасць стралковай зброі. А баявы афганскі досвед ўвогуле мелі толькі адзінкі. Але моцная грамадская падтрымка на вуліцах Масквы, наяўнасць фізычнага цэнтра канцэнтрацыі пратэста (няхай і з невялікай колькасцю зброі) і рашучасць, з якой Ельцын абвесціў аб узяцці ўлады - дэмаралізвалі ГКЧП і падкантрольных яму сілавікоў і вырашылі ўсё. А прызначаемая пад час дыктауры наменклатура (у т.л. і сілавая) - яна заўсёды дзейнічае як прастытутка: адкуль пах улады мацней - туды і бяжыць даказваць сваю лаяльнасць. Гэта яе здольнасць - неабходная ўмова выжывання незалежна ад рэжыма.
2
Яська/адказаць/
13.12.2023
Vik, хацелася каб вы спачатку самі адказалі на свае ж візглівыя пытанні. Бо перакручваць мой каментар і прыдумляць тое, аб чым я не пісаў, шмат розуму не трэба.
4
Яська/адказаць/
13.12.2023
Ясь, і што з узгаданага вамі мае дачыненне да Беларусі? Вашыя прыклады не рэлевантныя да беларускай рэчаіснасці. Аналагу ПС у РБ няма, да Гкчп маглі далучыцца былыя вайскоўцы ды службісты, 2020 год паказаў што ў РБ такого не будзе. Дык адкуль тады ўзяцца аналагу ПК, як набрацца досведу, дзя браць зрою, калі ПКК у вашым разуменні “грае на карысць Лукашэнкі”? Хто возьме такую ролю? Я так і не атрымаў грунтоўнага адказу. Вы самі рабіць такія крокі не жадаеце, бягучае змаганне ПКК супраць расейскіх акупантаў вы крытыкуеце, дык прапануйце штосьці канструктыўнае.
17.12.2023
Яська, я ў ніякім разе не крытыкую змаганне беларускіх дабраахвотнікаў за Ўкраіну. Беларусы на нулі - гэта сапраўдныя героі і гонар Беларусі. Але нічога не замінае крытыкаваць нізкую эфектыўнасць іх выкарыстання з боку іхнага камандавання, у т.л. і ўкраінскага, а менавіта ГУР МОУ, кіраўнік якога і буйны аматар самапіяру спадар Буданаў ужо паспеў адмеціцца скандальнымі кампліментамі на адрас лукашэнкі. Ў беларускіх дабраахвотнікаў ёсць прыклады Свабоднай Францыі і арміі Андэрса. І нажаль, ні спадар Кабанчук, ні спадар Шчыгельскі відавочна не цягнуць на ролю дэ Голя, адносіны якога з брытанцамі пад час WW2 былі вельмі складанымі. Я ня ведаю, ці цягне на дэ Голя Сахашчык, але паводзіны яго нашмат больш падобныя.
12
Агентура палится/адказаць/
12.12.2023
Заказ Офисв ,а ,возможно , и белорусского режима
12.12.2023
Вельмі хітразачосаная логіка. Калі вас ніхто не вызваляе, то вы і не пад акупацыяй. Калі вас ніхто не лечыць, то вы і не хворы. Калі вас ніхто не корміць, то вы і не галодны. Ох і шрайбман.
10
Юозас/адказаць/
12.12.2023
це дійсно білоруські блогери? чи білоросійські? чому для НН вони такі авторитети?
5
Гранацік/адказаць/
12.12.2023
Юозас, сябра, у беларускім мэдыа-полі грантасмокі падцягваюць такіх жа пэрсанажаў, бо кормяцца фактычна з адной рукі. Людзям у Беларусі яны зазвычай нецікавыя, але каб атрымоўваць фінансаванне, трэба свяціць тварам. Так вось і працуе гэты заганны механізм. 
2
Открывалка/адказаць/
12.12.2023
Консервы вскрываются....
12.12.2023
Pisiami pa vadzie vilana ...
5
бабруйчанін /адказаць/
13.12.2023
Калі уявіць " казачнік" ..Буданоу ці яшче нейкая Арахамія ці Безугла ці яшче нехта з офісау Кіева дае " слова" ці " падпісвае паперу нейкую" ці паціскае руку рукі..Дзе знайсці пасля.. гєтых дамоушчыкау адказных??? І якім чынам узгадаць нагадаць прымусіць да выканання??? Дзе хто пасля знойдзе і хто будзе у кулуарах.офісахСення ен каманзір ссо а праз 5 хвілін німа...)) Ен табе " дау паціскау нешта"))) А я прычым...Сення я пазаштатны дарадца нейкага офіса ці Ермака ці Зяленскага які ніпрапісан нідзе А заутра я у Штатах " ем амарау" і першы раз цябе бачу..Тая ж гУр мае паунамоцтва на падобныя дамовы?? Упэунен не..
0
Янка/адказаць/
19.12.2023
бабруйчанін , падобныя дамовы заўсёды здейсняюцца вусна, бо правакуюць масавае грамадскае абурэнне, і не існуе арбітражу, які здольны вырашыць магчымыя спрэчкі ў выпадку іх парушэння. Яны выконваюцца роўна да таго моманту, пакуль бакі лічаць гэта мэтазгодным. Якім чынам падцверджаюцца паўнамоствы асобаў, якія удзельнічаюць ў перамовах - справа другасная. Але публічны характар палітыкі ў дэмакратычных краінах вельмі абмяжоўвае ўжыванне таемных дамоваў. І наадварот, дыктатарскія рэжымы робяць гэты стыль дамоўлення ледзь не галоўным.
2
Ухты/адказаць/
13.12.2023
Ийшоу бы ты хануку святкаваць
2
Petuha /адказаць/
13.12.2023
Шрайбман это глова, ему пальца в рот не клади. Собачья чушь. 
1
Як ёсьць/адказаць/
13.12.2023
Тут не столькі цікава персона Шрайбмана, ягоныя здольнасці прадказваць будучыню, колькі само абмеркаванне гэтай балючай тэмы. Ясь сапраўды мае рацыю і талкова перапісаў. ПКК сапраўды патрэбен толькі для таго каб пад адну каманду сабраць усіх беларусаў, хто здольны трымаць зброю. Каго не дабілі на Акрэсціна, даб'юць на беразе Чорнага мора. Ад самага свайго пачатку ПКК не быў пагрозай беларускаму рэжыму. Як і беларускі дом ва Украіне. І цяпер рэжым цешыцца з таго, што беларускія пасіянарыі ціха паміраюць далёка ад дома. "Вы знішчаеце маіх "змагароў", а я спыняю ракетны абстрэл, тым больш, што і ракеты ў Пуціна скончыліся". Свабодным "беглым" і "змагарам", каторыя па-за ПКК, на Украіне перакрываюць кісларод, арыштоўваюць грошы, не даюць дакументаў, любым спосабам выпіхваюць за мяжу. Выпадковасць? Таму ня дзіва, што на Украіне вернуць пысу ад Офіса Ціханоўскай і створанай ім беларускай протадзяржавы.
1
Gorliwy Litwin/адказаць/
16.12.2023
Для Украіны Полк Каліноўскага - гэта інструмент шантажу Лукашэнкі. Важна каб ён быў і пра яго ўвесь час пісалі, але разам з тым і каб ён або падобныя беларускія фармаванні ў складзе УСУ не выраслі аж занадта. Трымаць весь час у межах 1000 чал максімум - сама тое. Мэсадж празрысты: паводзьце сябе добра і мы не будзем педаліраваць гэтае пытанне. А калі праігнаруеце гэтае папярэджанне, мы можам рэкрутаваць і значна больш беларусаў, ды яшчэ ўзмацніць усімі у каго стрыечны дзядуля беларус або хто проста сімпатызуе ідэі вызвалення ад лукашызму.

Так яно і працуе. І канешне з пункту гледжання Украіны - гэта цалкам рацыянальная тактыка. Упісвацца за рэвалюцыю ў Беларусі - рызыка велізарная, з невядомай карысцю. А вось карысць ад стрымлівання ад адкрыцця фронту на поўначы - цалкам рэальная

гэта канешне не адмяняе гераізму тых хто ваюе і гіне. Але Realpolitik вось такая
0
Усё панятна!/адказаць/
17.12.2023
Gorliwy Litwin, "з пункту гледжання Ўкраіны" гэта цалкам нерацыянальная практыка, але сённяшняе кіраўніцтва Украіны відавочна мае пэўныя гешэфты з узурпатарам. Насамрэч 300 ці 400 непрафесійных байцоў ў складзе ПКК гэта нішто ў параўнанні з МА РБ, таму не можа быць хоць нейкім козырам ў міждзяржаўных гульнях. Усё добра ведаюць, што беларускую армію пачалі ідэалагічна рыхтаваць да удзелу ў гэтай вайне, але безвынікова: беларускія вайскоўцы (вяскоўцы) не для таго запісаліся ў армію, каб недзе ваяваць за капрызы двух вар'ятаў. У мінскага рэжыму няма ні сацыяльнай базы, ні легітымнасці, ні аўтарытэту, таму беларускую зброю пакінулі пад замком, а пасля здалі расійскай арміі. А "фронт на Поўначы" і быў і без войск МА РБ.
0
Усё панятна!/адказаць/
17.12.2023
Gorliwy Litwin, гэта не інструмент шантажу, а інструмент узаемадзеяння. Дзеля мінулых і будучых гешэфтаў. Знішчэнне усяго беларускага, забарона Васіля Быкава, арышт рахункаў беларускіх патрыётаў, невыдача дакументаў, непрызнанне Ціханоўскай - гэта ўсё адна паслядоўная "рэалпалітыка" на перспектыву: беларусы - гэта русскіе со знакам качества, забірайце іх ў Расію, толькі нас адпусціце. Хоць дурню зразумела - калі не будзе моцнага Балтыйска-Чарнаморскага Саюзу, то ніхто ў Еўропе не будзе ў бяспецы.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера