Знайсці
12.12.2023 / 18:2039РусŁacБел

Украіна і Лукашэнка дамовіліся па Палку Каліноўскага? Гіпотэза Шрайбмана

У новым выпуску шоу «Гадзінічак цікае» палітычны аналітык Арцём Шрайбман разважае, чаму Полк Каліноўскага не заходзіць на тэрыторыю Беларусі і чаму сілавое вырашэнне беларускага пытання знікае з дыскурсу.

Лукашэнка і Зяленскі падчас сустрэчы ў Жытоміры 4 кастрычніка 2019 года. Фота: Ukrainian Presidential Press Office via AP

Як заўважыў Шрайбман, Украіна разглядае Беларусь як сувярэнную дзяржаву. Па яго меркаванні, размовы пра тое, што наша краіна акупаваная, не маюць пад сабою ніякіх падставаў.

Шрайбман згадвае пра нядаўнія слуханні Каардынацыйнай рады па палітзняволеных, што адбыліся ў Варшаве. На іх прысутнічаў прадстаўнік Палка Каліноўскага.

«Ён агучваў даўнюю пазіцыю пра тое, што Беларусь дэ-факта акупаваная. Таму да палітзняволеных мы павінны падыходзіць, як да палонных. Вось ёсць палонныя ў нашага праціўніка. Нам неабходны палонныя, каб іх мяняць. Яму з залы задалі вельмі важкае пытанне: «Калі для Палка Каліноўскага тэрыторыя Беларусі акупаваная, то чаму вам ніхто не дазваляе там праводзіць аперацыі, як, напрыклад, у Крыме?» Адказ быў: «Без каментароў».

Арцём Шрайбман выказаў гіпотэзу, што Украіна магла дамовіцца з Лукашэнкам адносна Палка Каліноўскага. Скрын відэа chasiki_ / YouTube

«У гэтую секунду ты разумееш завершанасць дыскурсу пра акупаваную Беларусь. Калі б гэтая тэрыторыя была акупаванай, то ў Палка Каліноўскага не было б абмежаванняў», — мяркуе аналітык.

Для Украіны тэрыторыя Беларусі застаецца недатыкальнай. І калі трэба будзе для нармалізацыі, то, як лічыць Шрайбман, украінскі бок «прыглушыць публічную камунікацыю, у тым ліку і Палка Каліноўскага».

На думку Шрайбмана, уся палітычная ідэнтычнасць Палка Каліноўскага і іншых добраахвотнікаў спачатку грунтавалася на такім меркаванні. Але па выніках контрнаступу, калі «ўкраінская перамога відавочна сышла за гарызонт», ідэя пра тое, як будзе вырашацца беларускае пытанне сілаю, знікае з дыскурсу.

Украіна дамовілася з Лукашэнкам?

Шрайбман выказвае здагадку: пытанне палка Каліноўскага было абгаворана ўкраінскім бокам з Лукашэнкам.

Аналітык тлумачыць: «На гэта паказвае, па-першае, тое, што камунікатарам з Лукашэнкам з украінскага боку з'яўляецца Галоўнае ўпраўленне разведкі. Пра гэта гаварыў Лукашэнка. На гэта намякаў сам кіраўнік упраўлення Буданаў. Менавіта гэта ведамства і курыруе полк Каліноўскага, як і іншыя замежныя падраздзяленні.

Было б зразумела, каб яны прагаварылі, што ёсць нейкія «чырвоныя лініі». «Мы як бы з імі палітычна гуляемся. Але не перажывайце. Мы іх да мяжы, умоўна кажучы, не падпусцім. Ні ў якім разе не дамо ім нікуды паехаць у прыватным парадку». І гэтак далей.

Я ўпэўнены, што гэта прагаворваецца. Інакш было б супердзіўным, каб ведамства, якое ў вачах Лукашэнкі рыхтуе беларускіх баевікоў, з ім пастаянна камунікавала. Лукашэнка сам гаворыць, што Буданаў павінен стаць прэзідэнтам».

Таму, працягвае Шрайбман, калі спікеры Палка Каліноўскага гавораць пра перспектывы сілавога вызвалення Беларусі, то гэта «відавочная самадзейнасць».

«Упэўнены, што ва Украіне, асабліва сярод кіраўніцтва, ніхто не санкцыянаваў такія амбіцыі», — дадае Шрайбман.

Чытайце яшчэ:

«Альбо вялікі гонар, альбо вялікая ганьба». Што адбывалася на канферэнцыі палка Каліноўскага па стратэгіях вызвалення Беларусі

Буданаў заклікаў «аддаць належнае» Лукашэнку

Шрайбман назваў асноўныя памылкі дэмакратычных сіл Беларусі

Арцём Шрайбман перайшоў на беларускую мову

Антось Жупран

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
35
Панылы сорам
18
Ха-ха
12
Ого
10
Сумна
20
Абуральна
69
0
Усё панятна!/адказаць/
17.12.2023
Gorliwy Litwin, гэта не інструмент шантажу, а інструмент узаемадзеяння. Дзеля мінулых і будучых гешэфтаў. Знішчэнне усяго беларускага, забарона Васіля Быкава, арышт рахункаў беларускіх патрыётаў, невыдача дакументаў, непрызнанне Ціханоўскай - гэта ўсё адна паслядоўная "рэалпалітыка" на перспектыву: беларусы - гэта русскіе со знакам качества, забірайце іх ў Расію, толькі нас адпусціце. Хоць дурню зразумела - калі не будзе моцнага Балтыйска-Чарнаморскага Саюзу, то ніхто ў Еўропе не будзе ў бяспецы.
17.12.2023
Яська, я ў ніякім разе не крытыкую змаганне беларускіх дабраахвотнікаў за Ўкраіну. Беларусы на нулі - гэта сапраўдныя героі і гонар Беларусі. Але нічога не замінае крытыкаваць нізкую эфектыўнасць іх выкарыстання з боку іхнага камандавання, у т.л. і ўкраінскага, а менавіта ГУР МОУ, кіраўнік якога і буйны аматар самапіяру спадар Буданаў ужо паспеў адмеціцца скандальнымі кампліментамі на адрас лукашэнкі. Ў беларускіх дабраахвотнікаў ёсць прыклады Свабоднай Францыі і арміі Андэрса. І нажаль, ні спадар Кабанчук, ні спадар Шчыгельскі відавочна не цягнуць на ролю дэ Голя, адносіны якога з брытанцамі пад час WW2 былі вельмі складанымі. Я ня ведаю, ці цягне на дэ Голя Сахашчык, але паводзіны яго нашмат больш падобныя.
0
Янка/адказаць/
19.12.2023
бабруйчанін , падобныя дамовы заўсёды здейсняюцца вусна, бо правакуюць масавае грамадскае абурэнне, і не існуе арбітражу, які здольны вырашыць магчымыя спрэчкі ў выпадку іх парушэння. Яны выконваюцца роўна да таго моманту, пакуль бакі лічаць гэта мэтазгодным. Якім чынам падцверджаюцца паўнамоствы асобаў, якія удзельнічаюць ў перамовах - справа другасная. Але публічны характар палітыкі ў дэмакратычных краінах вельмі абмяжоўвае ўжыванне таемных дамоваў. І наадварот, дыктатарскія рэжымы робяць гэты стыль дамоўлення ледзь не галоўным.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031