Знайсці
30.11.2023 / 13:26РусŁacБел

Вакцынацыю супраць грыпу ў Беларусі працягнулі да канца снежня

У гэтым сезоне вакцынуюць трохвалентнай вакцынай для прафілактыкі грыпу расійскай вытворчасці, вакцынамі «Ваксігрып Тэтра» (Францыя) і четырохвалентнай «Інфлювак Тэтра» (Швейцарыя). Вакцын дастаткова па ўсёй краіне.

Фота: БелТА

Мінздароўя з улікам неабходнасці дапрышчапіць групы рызыкі супраць грыпу падоўжыла перыяд вакцынацыі да канца 2023 года.

«Таму ўсе ахвотныя, якія не паспелі прышчапіцца ў кастрычніку — лістападзе, могуць цалкам спакойна пайсці ў сваю паліклініку па месцы жыхарства і атрымаць прышчэпку супраць грыпу ў снежні», — паведаміла БелТА начальнік аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Мінздароўя Іна Карабан.

У Мінздароўя нагадалі, што ў першую чаргу абарона ад грыпу важная для груп высокай рызыкі.

Гэта дзеці ва ўзросце ад 6 месяцаў да 3 гадоў, дзеці ад 3 гадоў і дарослыя з хранічнымі захворваннямі і імунадэфіцытнымі станамі, людзі за 65 гадоў, цяжарныя жанчыны, медыцынскія і фармацэўтычныя работнікі.

Вакцынавацца рэкамендуецца дзецям і дарослым, якія знаходзяцца ва ўстановах з кругласутачным рэжымам знаходжання. Таксама гэта важна зрабіць работнікам сфер адукацыі, гандлю, грамадскага харчавання, камунальнай сферы, міліцыянерам.

Чытайце таксама:

Рост захворвання на грып у Беларусі чакаецца ў студзені-лютым

У Мінздароўя расказалі, які штам каранавіруса цыркулюе ў Беларусі

У гомельскай паліклініцы знішчылі 92 тысячы вакцын супраць кавіду і грыпу. Будзе суд

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031