Знайсці
07.11.2023 / 18:183РусŁacБел

У Мінску распрадаюць бібліятэку Максіма Лужаніна і Яўгеніі Пфляўмбаўм

На анлайн-аўкцыёнах ідуць актыўныя таргі кнігамі з бібліятэкі вядомай беларускай пісьменніцкай сям’і. У продажы — кнігі з аўтографамі рускіх і ўкраінскіх пісьменнікаў 1920-х гадоў, збор твораў рускіх сімвалістаў у першых выданнях і іншае, піша Bellit.info.

Дэбютная кніга вершаў рускага паэта Барыса Карнілава (расстраляны ў 1938 годзе) з аўтографам Яўгеніі Пфляўмбаўм

Кнігі ўкраінскага паэта Уладзіміра Гадзіньскага з аўтографамі Яўгеніі Пфляўмбаўм 1925 і 1927 гадоў

Кніга рускага паэта Аляксандра Пракоф’ева з аўтографам Максіму Лужаніну

Тамсама распрадаецца і частка кніг з уладальніцкімі запісамі рэпрэсаванага беларускага крытыка і літаратуразнаўцы Міколы Аляхновіча. Магчыма, частка яго бібліятэкі перайшла да Максіма Лужаніна.

Сямейная пара, Максім Лужанін (1909—2001) і Яўгенія Пфляўмбаўм (1908—1996), — вядомыя беларускія паэты, актыўныя ўдзельнікі літаратурнага руху 1920-х гадоў. Іх кніжныя зборы — нешматлікі прыклад пісьменніцкай бібліятэкі, ацалелай пасля сталінскага тэрору.

Чытайце таксама:

«У ягонай хаце ў куце стаяў посах Коласа, на стале — чарка Купалы… Антураж!»

У Мінску з'явяцца вуліцы Шчамялёва і Лужаніна

Выдавецкая ініцыятыва «Пфляўмбаўм» выдала тры кніжкі беларускіх паэтак ранейшых пакаленняў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
17
Абуральна
4
0
Архівіст/адказаць/
07.11.2023
Нармальная дзяржава выкупіла б гэта і змясціла ў музей. Ганьба.
11
mikola/адказаць/
07.11.2023
Kamu geta usio spatrebica ? Ni razumeiu.....
7
Василий/адказаць/
07.11.2023
Архівіст, а почему сам не выкупить и не отдашь в музей? Нормальные люди помогают музеям.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031