Знайсці
26.09.2023 / 15:5729РусŁacБел

«Зразумела, што вартая лепшага». Крысціна Ціманоўская разводзіцца

Менш чым два месяцы таму лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская распавядала «Нашай Ніве», што за два гады вымушанай эміграцыі яна тройчы разыходзілася з мужам, але ім удалося перажыць найбольш складаныя моманты і ў іх усё добра. А сёння спартоўка напісала ў інстаграме, што зараз займаецца пытаннямі разводу.

Крысціна Ціманоўская і Арсеній Зданевіч. Фота: сацсеткі

«Вядома, я не буду ў падрабязнасцях расказваць аб прычынах і калупацца ва ўжо мінулых адносінах. Я адпусціла. У падзяцы і спакоі. Без істэрык і дэпрэсій. Я вырасла і зразумела, што вартая лепшага. Вартая кахання, прыняцця і здаровых адносін», − адзначыла Крысціна ў сацсетках.

Пара была разам 9 гадоў, з іх 6 у афіцыйным шлюбе. Крысціна і Арсеній Зданевіч пазнаёміліся ў 2013 годзе (тады дзяўчына вучылася ў 11 класе Рэспубліканскага вучылішча алімпійскага рэзерву ў Мінску). Праз месяц маладыя людзі пачалі сустракацца. Па ўспамінах Крысціны, тады многія казалі, што яны не будуць разам, але яна адразу была ўпэўненая ў сур'ёзнасці адносін.

Крысціна марыла аб тым, каб ёй зрабілі прапанову пад Эйфелевай вежай. І Арсеній гэтую мару здзейсніў часткова − ён запрасіў каханую ў французскі рэстаран у беларускай сталіцы, дзе была мініяцюрная Эйфелева вежа. А афіцыянт прынёс букет і заручальныя пярсцёнкі.

У жніўні 2017-га пара пабралася шлюбам. У нейкі момант Арсеній вырашыў сысці са спорту (ён таксама займаўся лёгкай атлетыкай) і ўладкаваўся ў Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі ў Мінску, каб быць побач з жонкай і дапамагаць ёй трэніравацца. Аднак заробак там быў смешны, і яму даводзілася падзарабляць таксістам начамі і выходнымі.

Пазней Арсеній уладкаваўся на працу ў буйны фітнэс-цэнтр і яго даходы адчувальна выраслі. Крысціна згадвае, што ў першыя ж месяцы працы муж стаў атрымліваць 2500 рублёў замест 1000 — і гэта з улікам таго, што ён быў на выпрабавальным тэрміне і атрымліваў толькі 40% ад патэнцыйна магчымага заробку. Але тут здарыўся скандал на Алімпіядзе ў Токіа, і Арсенію прыйшлося кінуць усё ў Беларусі і экстранна эвакуіравацца да жонкі ў Польшчу. Ён нават не паспеў афіцыйна звольніцца і атрымаць заробак за апошні месяц працы. 

У інтэрв'ю «Нашай Ніве» Крысціна казала, што эміграцыя стала для іх адносін складаным выпрабаваннем: «Магчыма, праблемы былі праз наш раптоўны пераезд, праз тое, што мы абое згубілі ўсё, што ў нас было. Нейкі час я была ў дэпрэсіі, і гэта не вельмі добра адбівалася на нашых адносінах». 

Спартоўка падкрэслівала, што муж дапамагае ёй з трэніроўкамі, ездзіць на спаборніцтвы і называла яго сваёй галоўнай апорай. У гонар шостай гадавіны вяселля ў жніўні пара абмянялася нятаннымі падарункамі. Арсеній падарыў жонцы Audi, а яна яму швейцарскі гадзіннік брэнду Roamer.

Здаецца, гэта гісторыя кахання набліжаецца да заканчэння. У сторыз Крысціна напісала, што бясконца ўдзячна Арсенію за падтрымку ў гэтыя цяжкія два гады, але адзначыла, што ён прыносіў шмат болю і пакут, якія негатыўна адбіваліся на яе здароўі. Па словах спартоўкі, яны год спрабавалі выратаваць адносіны, у тым ліку і з дапамогай псіхолага, але ў выніку вырашылі разысціся.

Сёння Крысціна з'ехала ад мужа. Праз два дні яна плануе паляцець у Грэцыю, а адтуль ужо дыстанцыйна шукаць новую кватэру для сябе. «Пакуль я не ведаю, дзе пачнецца маё новае жыццё. Усё, што ў мяне ёсць, гэта машына і тры чамаданы рэчаў».

Чытайце таксама:

Ціманоўская распавяла пра нагоду для гонару, адказ у сацсетках Азаронку, прафесійнае і асабістае

Муж Ціманоўскай — пра характар жонкі, расставанні з ёю, ад’езд з Беларусі і заробкі

Ганна Стафановіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
25
Ха-ха
8
Ого
7
Сумна
14
Абуральна
4
1
Circles_of_pain/адказаць/
27.09.2023
дочка Максима Дизайнера, а чаму б і не. Я свой інвестыцыйны партфоліо ўжо даўно пераарынтаваў на каціны корм ды чырвонае віно.
27.09.2023
Ну і дурная. 
27.09.2023
дочка Максима Дизайнера, праўда ўсё ж лепей за тое што вам пішуць Карым з Матэушам у інстаграме.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031