Знайсці
17.09.2023 / 17:423РусŁacБел

Як амерыканцы рэагуюць на беларускі рок

Прадзюсар Алесь Чахоўскі пабываў на буйным рок-фестывалі ў ЗША, дзе спытаўся ў амерыканцаў, што ім вядома пра Беларусь, і зафіксаваў іх уражанні ад беларускай рок-музыкі.

Алесь Чахоўскі распытвае сваіх новых знаёмых, дзе знаходзіцца Беларусь. Скрын відэа AlesChakhouski / YouTube

Пра сваю паездку ў маі на фестываль Rockville ў Фларыдзе Алесь распавёў у новым відэа на сваім канале «Беларускі вайб».

Прадзюсар скарыстаўся магчымасцю даведацца пра меркаванне звычайных амерыканцаў наконт беларускай рок-музыкі.

На пытанне аб тым, дзе знаходзіцца Беларусь, Алесь пачуў ад новых знаёмых версію, што гэта недзе ў Індыі. Пасля ўдакладнення, што гэта ва Усходняй Еўропе, адна дзяўчына заўважыла, што мова Алеся гучыць неяк падобна да шведскай ці польскай.

Пасля праслухоўвання кліпа «Небяспечна» NIZKIZ дзяўчаты заявілі, што гурт даволі добры і пад песню з задавальненнем можна патанцаваць.

«Музыка мне спадабалася больш, чым вакал, бо хацелася б больш вакальных прыёмчыкаў», — пракаментавала адна з іх.

Іншаму свайму новаму знаёмаму Алесь прапанаваў паслухаць песню «Баю-бай» гурта «Дай дарогу!».

«Мне падабаецца. Нягледзячы на тое, што я не разумею мовы, музыка — цудоўная, яна забаўляе. Я хацеў бы разумець мову, таму што там ёсць больш глыбокі сэнс. Мне спадабалася відэа, гук, вакал. Можна казаць, што ён выдатны спявак, нават калі не разумееш мовы», —

падзяліўся ўражаннямі хлопец і выказаў упэўненасць, што гурт далёка пойдзе.

Амерыканец Эдзі слухае трэк «Баю-бай» гурта «Дай дарогу!». Скрын відэа AlesChakhouski / YouTube

Гэты ж кліп Алесь прапанаваў паглядзець каларытнаму амерыканцу з мянушкай Рок-Анёл. Той запэўніў, што ніколі не чуў пра Беларусь, а паглядзеўшы кліп на песню «Баю-бай», сказаў:

«Мне падабаецца гэтая тэма. Гэтыя хлопцы бягуць ад сістэмы. Тут вельмі добры гук. Насамрэч вельмі добры, завадны рыф. Больш падобны да панка. Крута».

Рок-Анёл дзеліцца сваімі ўражаннямі ад кліпа «Баю-бай» гурта «Дай дарогу!». Скрын відэа AlesChakhouski / YouTube

А амерыканка Элена дала свой фідбэк на трэк Liar гурта GODS TOWER.

Элена слухае трэк Liar гурта GODS TOWER. Скрын відэа AlesChakhouski / YouTube

«Мне гэта падабаецца. Асабліва вакал. Ён вельмі-вельмі таленавіты. Саліст спявае вельмі разнастайна».

Чытайце яшчэ:

«Беларускі вайб» — новы праект Алеся Чахоўскага

Юрый Стыльскі — пра сустрэчу з дарослым сынам, алкаголь і грошы ТОК

«Мова. Музыка. Маладосць» — выйшаў дакументальны фільм пра беларускі рок

Антось Жупран

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
45
Панылы сорам
5
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
5
1
Axel JustS/адказаць/
17.09.2023
Ай, спадарства, ну якая розніца што там на другім баку планеты падабаецца-непадабаецца. Вам самім надта які-небудзь кыргізстанскі рок цікавы? Гэта мясцовы прадукт, на мясцовую мэтавую аўдыторыю. І нічога ў гэным заганнага няма.
1
Максим Дизайнер/адказаць/
18.09.2023
Axel JustS

Правильно. Не понимаю, кому может вообще может падабаться Низкиз
27.09.2023
Znaiskou(praduser ) u Kago zaptvac-aptvac . U Ih (amerykancau) mazgi inaks pracuiuc. Im niczoga Ne cikava....Insy *MENTALITET* !
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031