Tesla выпусціла навамодную кардонку для катоў. Паглядзіце, колькі яна каштуе
Вытворца электрамабіляў Tesla выпусціў ляжанку для катоў. Яна аформленая ў стылі аўтамабіля Cybertruck. Купіць тавар можна пакуль толькі на кітайскім афіцыйным сайце кампаніі, заўважыў Onliner.
Выраблена ляжанка з вільгацеўстойлівага кардону. У апісанні ляжанкі гаворыцца, што Cybertruck вытрымае ката вагой да 15 кг.
Завастрыць кіпцікі жывёла зможа на ўбудаваным у ляжанку спецыяльным прыстасаванні.
Цана навамоднай штуковіны для хатніх гадаванцаў — каля $12. Ці будзе ляжанка прадавацца ў іншых краінах, пакуль невядома.
Вытворца папярэджвае, што прадаецца тавар у разабраным выглядзе. Збіраць каціны Cybertruck давядзецца самастойна.
Чытайце таксама:
Бадзяжных катоў і сабак у Беларусі становіцца ўсё больш. 70% з іх асуджаны на гібель
4
1
10
0
2
0
Каментары
32
Belarus/адказаць/08.08.2023
Отличный товар для айтишников. )))) Жажда до денег приведет скоро к созданию Маском картонного электромобиля .
01
Крута/адказаць/08.08.2023
Крута!
00
бабруйчанін/адказаць/08.08.2023
Зауседы?? як у Ілоны атрымалась " наскірдаваць" столькі€£¥₴$ )) Толькі у віртуале паміж падобнымі))
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Ад заўтра падаражэе паліва — упершыню за год
 2
57-гадовую мінчанку Лілію затрымалі за каментары ў падтрымку Украіны. Вось як яе дэананімізавалі
 6
Аператара АНТ арыштавалі за палітыку. Прычынай маглі стаць каментары ў тэлеграме, якія ён даўно выдаліў
 6
У Літве памежнікам дадуць цяжкое ўзбраенне
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера