Знайсці
31.07.2023 / 15:454РусŁacБел

У цэнтры Слуцка валанцёры паставілі новы домік для коцікаў

У катоў, якія пасяліліся пад мостам у цэнтры Слуцка, з'явіўся новы «фабрычны» домік. Па словах валанцёркі Маргарыты Лескавец, папярэдні домік быў нязручным для ўнутранай уборкі, а таксама з яго складана было дастаць хворую жывёлу для лячэння, піша «Слуцк-горад».

— Новы домік заказвалі без уцяплення, бо адразу пад мостам цёплыя трубы, дзе каты зімуюць. Але ён зроблены так, каб пры неабходнасці можна было прыбіраць унутры або забраць жывёлу, што захварэла, каб яе вылечыць. З дастаўкай у Слуцк ён абышоўся ў 380 рублёў, — распавядае Маргарыта.

Трохі дапрацаваць і ўсталяваць домік дапамаглі неабыякавыя жыхары Слуцка, а валанцёры даглядаюць катоў у гэтым месцы.

У планах у валанцёраў паставіць побач скрыню, каб людзі пры жаданні маглі прыбіраць за катамі. Таксама да доміка прыкруцяць шыльду з інфармацыяй аб тым, каб людзі не падкідвалі на гэтае месца іншых катоў. З'явіцца побач і невялікі металічны навес.

— Людзі павінны разумець, што тут нельга пакідаць новых катоў, якіх «напладзілі» дома. Са стапрацэнтнай імавернасцю магу сказаць — не прыжывуцца. Звычайна яны выбягаюць на дарогу і гінуць пад коламі аўтамабіляў.

— Вядома, хацелася б усталяваць не адзін такі домік у горадзе. І было б добра, калі б людзі маглі падтрымліваць чысціню побач з імі, па магчымасці мыць міскі, не пакідаць жывёл у бядзе, калі ім патрэбная дапамога.

Чытайце таксама:

Ва Уруччы знайшлі фіялетавае кацяня

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
30
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
2
3
Надоел/адказаць/
31.07.2023
mikola, пошел вон отсюда!
31.07.2023
Надоел, /debil ! Paisou sam adsiul !
2
гоблен/адказаць/
31.07.2023
Девчонки, не ругайтесь)) рыцари, как бы глаза друг другу не выцарапали
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031