Знайсці
30.11.2020 / 18:52РусŁacБел

Суд прысудзіў 72-гадоваму мінчуку 5 гадоў «хатняй хіміі» за гвалт супраць амапаўца

Суд Савецкага раёна сталіцы прыняў рашэнне па справе 72-гадовага мужчыны, якому выставілі абвінавачванні па арт. 364 КК, паведамілі ў прэс-службе Мінгарсуда.

Паводле матэрыялаў справы, 8 верасня пенсіянер «наўмысна ўжыў гвалт» у дачыненні да амапаўца — нанёс яму не менш за два ўдары рукой у вобласць твару, «прычыніўшы апошняму цялесныя пашкоджанні, што адносяцца да катэгорыі цялесных пашкоджанняў, якія не прывялі да кароткачасовага расстройства здароўя або нязначнай стойкай страты працаздольнасцi».

Суд прызнаў пажылога мужчыну вінаватым. Яму прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін 5 гадоў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера